Актуальное Афиша Культура и творчество

Жамыслаўль збірае гасцей на фэст «Жамчужная зорка – палац Умястоўскіх»

13 чэрвеня ў аграгарадку Жамыслаўль адбудзецца фэст «Жамчужная зорка – палац Умястоўскіх», які аб’яднае гісторыю, культуру і сучасныя забаўляльныя праграмы.

Пачатак мерапрыемства ў 17.00 у старадаўнім парку каля палаца Умястоўскіх.

Гасцей свята чакае тэатралізаванае адкрыццё з удзелам гістарычных персанажаў, звязаных з Жамыслаўскім краем. Удзельнікі фэсту змогуць акунуцца ў атмасферу мінулых стагоддзяў, пазнаёміцца з гісторыяй мясцін і далучыцца да акцыі «Кветкі жыцця», прысвечанай Году беларускай жанчыны.

У канцэртнай праграме — выступленні творчых калектываў Іўеўскага раёна, дэфіле ў народных касцюмах, неонавае шоу крылаў, вакальныя і музычныя нумары. Асаблівым падарункам для гледачоў стане выступленне мінскага кавер-гурта «DRАНИКИ» і вакальнага ансамбля «Петревичский батальон» з Навагрудскага раёна.

Завершыцца свята музычна-танцавальнай праграмай і яркім вогненным шоу.

Арганізатары запрашаюць жыхароў і гасцей раёна правесці летні вечар у адным з самых прыгожых гістарычных куткоў Іўеўшчыны і атрымаць незабыўныя ўражанні ад сустрэчы з багатай культурнай спадчынай краю.

Будьте в курсе главных событий Ивьевщины! Новости, фото, интересные истории — всё самое важное в одном месте.  Подписывайтесь: t.me/ivyenews