Актуальное Афиша

У Іўі адбудзецца спектакль Слонімскага драматычнага тэатра «Белы ліст»

У раённым гарадку застаўся апошні франтавік. Некалі ж застанецца і ў краіне адзін, толькі пра гэта мы пакуль не думаем… І каб неяк аддзячыць яго, мясцовыя ўлады даюць апошняму франтавіку чысты ліст паперы: прасі, паважаны, усё, што хочаш. Дадзім. Ты – заслужыў… 

І што ж папрасіў франтавік?.. Пра гэта даведаюцца гледачы, калі паглядзяць наш новы спектакль у пастаноўцы галоўнага рэжысёра рэжысёр Слонімскага драматычнага тэатра Васіля Сяўца.

21 мая ў12:00 у Іўеўскім цэнтры культуры і вольнага часу адбудзецца спектакль «Белы ліст». Кошт білета — 10 руб.

У спектаклі занятыя артысты: Уладзімір Навумік, Сяргей Яўменаў, Дзіяна Федасевіч, Ігар Макараў, Наталля Шугай, Ірына Яцу, Галіна Ерамейчык, Багдан Клімаў, Надзея Ільчанка.

Спектакль ідзе на беларускай мове.

Білеты можна набыць у касе ДУК «Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу» (серада-нядзеля — з 08:00 да 19:00).

Будьте в курсе главных событий Ивьевщины! Новости, фото, интересные истории — всё самое важное в одном месте.  Подписывайтесь: t.me/ivyenews