Ці адчувалі вы калі-небудзь, як ажываюць паданні нашых продкаў у шолаху залатой саломы, у тонкіх узорах вышыўкі і ў цеплыні глінянага збана? У кожным вырабе народнага майстра жыве час, які злучае мінулае і сучаснасць нябачнай, але моцнай ніткай любові да роднага краю.

24 мая аграгарадок Дайліды ператворыцца ў сапраўдны цэнтр беларускай народнай культуры. Пад адкрытым майскім небам госці свята змогуць дакрануцца да багатай спадчыны продкаў, адчуць атмасферу традыцый і атрымаць асалоду ад творчасці і народных забаў.
У праграме свята:
- музычныя і песенныя выступленні творчых калектываў;
- выставы і майстар-класы народных рамёстваў;
- экспазіцыя «Саламяная казка» ў музейным пакоі;
- народныя гульні, танцы і забаўляльныя пляцоўкі;
- фотазоны, бяспройгрышная латарэя, салодкая вата і попкорн.
Арганізатары ўпэўнены: свята стане добрай магчымасцю для сустрэчы з народнымі традыцыямі, сямейнага адпачынку і натхнення.
Месца правядзення: пляцоўка каля філіяла аг. Дайліды. Пачатак: 12:00
Прыходзьце за добрым настроем, яркімі ўражаннямі і цеплынёй беларускай культуры!
Будьте в курсе главных событий Ивьевщины! Новости, фото, интересные истории — всё самое важное в одном месте. Подписывайтесь: t.me/ivyenews






