Выстава дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва “Велікодны сувенір” напярэдадні каталіцкага Вялікадня адкрылася ў Іўеўскім цэнтры культуры і вольнага часу.

Больш за пяцьдзясят тэматычных работ, выкананых у розных тэхніках, на яе прадставілі майстры Іўеўшчыны – Ірына Смірнова, Вера Чурэйна, Маргарыта Канцэвіч, Юзэфа Старасціна, Ганна Пуйдак, Наталля Дунай. Гэта велікодныя вербы і кошыкі, яйкі “пісанкі”, велікодныя павукі з саломы, святочныя фіранкі, паштоўкі ў тэхніцы выцінанкі і многае іншае.

Маргарыта Канцэвіч падзялілася сваімі ўражаннямі ад працы над выставай: “Кожны твор — гэта частка майго сэрца. Я стараюся перадаць у сваіх работах той дух свята, які пануе ў гэты час. Вельмі важна, каб людзі адчулі гэтую атмасферу і змаглі прынесці яе ў свае дамы”.
Майстар правяла наведвальнікам выставы майстар-клас па роспісу яек. Растлумачыла, адкуль пайшла традыцыя фарбаваць яйкі.



Так, першыя згадкі пра фарбаваныя яйкі сустракаюцца ў рукапісе Х стагоддзя, знойдзенай у бібліятэцы грэчаскага манастыра святой Анастасіі.
Легенда абвяшчае, што першае велікоднае яйка Марыя Магдаліна паднесла рымскаму імператару Тыберыю, каб абвясціць аб цудоўным уваскрашэнні Ісуса Хрыста.
Аднак Тыберый не паверыў яе словам, запярэчыўшы, што ніхто не можа ўваскрэснуць, гэтак жа як белае яйка не можа стаць чырвоным.

І як толькі апошняе слова зляцела з яго вуснаў, адбыўся цуд — курынае яйка, прынесенае Марыяй, стала зусім чырвоным. Чырвоны колер сімвалізуе кроў, разлітую на крыжы Ісусам.
Па іншым паданні – пачатку традыцыі фарбаваць яйкі паклала Дзева Марыя, якая размалёўвала яйкі, каб пацешыць Ісуса Хрыста, калі ён быў яшчэ немаўляткам.


З даўніх часоў лічыцца, што менавіта велікоднае асвечанае яйка павінна быць першай ежай пасля 40-дзённага паста. Таму адно з простых і жыццёвых тлумачэнняў таксама мае права на існаванне. Кожнае з іх было непаўторным, адлюстроўваючы традыцыі і сімволіку Вялікадня.
Рознакаляровыя і размаляваныя яйкі дораць вясёлы настрой і з’яўляюцца асновай велікодных гульняў. Гуляць у гульні, звязаныя з велікоднымі яйкамі, любяць усе, асабліва дзеці. Самыя вядомыя з гульняў — катанне яек і біццё яйкамі.

Выстава будзе працаваць на працягу некалькіх тыдняў, і арганізатары запрашаюць усіх жадаючых наведаць яе, каб адчуць дух Вялікадня і натхніцца творчасцю мясцовых майстроў.



Будьте в курсе главных событий Ивьевщины! Новости, фото, интересные истории — всё самое важное в одном месте. Подписывайтесь: t.me/ivyenews
Ірына БУТУРЛЯ.
Кірыл МАЦІФЕЙЧЫК (фота).






