У рамках праекта “Кожная пятніца – роднае, сваё” для наведвальнікаў аддзялення сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў ТЦСАН Іўеўскага раёна адбылася творчая сустрэча “Пра Беларусь і яе традыцыі” у аддзеле рамёстваў і традыцыйнай культуры Іўеўскага цэнтра культуры і вольнага часу.

Арганізатары падрыхтавалі захапляльную праграму, якая дала магчымасць пазнаёміцца з беларускімі народнымі традыцыямі. Таксама гасцям прапанавалі паўдзельнічаць у майстар-класе па вырабу выцінанкі.
Гэта была цудоўная магчымасць пранікнуцца духам нацыянальнай культуры і на практыцы паспрабаваць сябе ў адным з самых старажытных беларускіх рамёстваў.

Будьте в курсе главных событий Ивьевщины! Новости, фото, интересные истории — всё самое важное в одном месте. Подписывайтесь: t.me/ivyenews






