0
Актуальное Жизнь

У Іўі адбыўся гарадскі Крыжовы шлях

1 красакавіка, у Вялікую сераду, у Іўі адбыўся гарадскі Крыжовы шлях. Набажэнства прайшло па цэнтральных вуліцах горада.

У памяць пра апошні шлях Езуса драўляны крыж неслі прадстаўнікі розных устаноў, малітоўных груп і прафесій. Набажэнства на вуліцах горада — шматгадовая традыцыя іўеўскай парафіі, якое штогод праводзіцца ў Вялікую сераду. Як і заўсёды, падчас яго рабіліся прыпынкі — стацыі, на якіх вернікі чыталі разважанні.

Падчас разважанняў удзельнікам прапанавалася паглядзець на сваё жыццё, як на крыжовы шлях.

У разважаннях гучала пасланне, што кожны дзень трэба браць і несці свой крыж, як вучыў і ўласным прыкладам паказаў Езус, быць адказным за свае паводзіны, за прыняцце рашэнняў і кіравацца ў жыцці вучэннем і ўзорам Хрыста.

крестный ход

Будьте в курсе главных событий Ивьевщины! Новости, фото, интересные истории — всё самое важное в одном месте.  Подписывайтесь: t.me/ivyenews

Раман Ярмош.