0
Жизнь Культура и творчество Образование

Праз кнігу – да дабра. У Бакштаўскай СШ ім. М.М.Чэрнік прайшоў Тыдзень праваслаўнай кнігі

У Бакштаўскай сярэдняй школе імя М.М.Чэрнік прайшоў Тыдзень праваслаўнай кнігі. Мэтай мерапрыемстваў было духоўна-маральнае выхаванне вучняў, фарміраванне цікавасці да чытання духоўнай літаратуры, азнаямленне з праваслаўнымі традыцыямі і культурнай спадчынай беларускага народа.

Актыўны ўдзел у Тыдні прынялі навучэнцы 2-11 класаў, класныя кіраўнікі і бібліятэкар школы.

Вучні 10 і 11 класаў прынялі актыўны ўдзел у дыскусіі “Живое слово мудрости духовной”, абмяркоўвалі ролю духоўнай літаратуры ў жыцці сучаснага чалавека, дзяліліся ўражаннямі ад прачытаных кніг. Абмяркоўваліся пытанні дабра і зла, літасці і спагады на прыкладзе літаратурных герояў. Вучні 6 класа з задавальненнем працавалі ў творчай майстэрні “Мудрасць у слове”: стваралі аўтарскія закладкі для кніг з цытатамі пра дабрыню і любоў. Закладкі былі падораны настаўнікам і школьнікам.

Падчас урока духоўнасці “Свет православной книги” вучні 8 кдаса даведаліся пра гісторыю ўзнікнення кнігадрукавання на Русі, пра жыццё першадрукара Івана Фёдарава, пазнаёміліся з асноўнымі праваслаўнымі выданнямі.

Вучні 5 класа правялі конкурс чытальнікаў “Негасимая лампада духовности”, пад час якога выразна чыталі вершы і ўрыўкі з прозы духоўна-маральнай накіраванасці. Пераможцы конкурсу былі ўзнагароджаны дыпломамі.

У нязмушанай атмасферы адбылася размова сямікласнікаў “Свет дабрыні з-пад вокладкі” пра кнігі, якія вучаць дабрыні, міласэрнасці, павазе да бацькоў і блізкіх.

У бібліятэцы ў даступнай для малодшых школьнікаў форме адбылося знаёмства з дзіцячай праваслаўнай кнігай, яе афармленнем і зместам. Вучні пазнаёміліся з прыпавесцямі і апавяданнямі, якія нясуць святло і дабрыню, вучыліся адрозніваць добрыя ўчынкі ад дрэнных.

На працягу тыдня ў бібліятэцы дзейнічала выстава, на якой былі прадстаўлены праваслаўныя кнігі, дзіцячая духоўная літаратура, перыядычныя выданні. Выстава выклікала цікавасць у навучэнцаў і настаўнікаў.

Такім чынам, Тыдзень праваслаўнай кнігі спрыяў пашырэнню ведаў вучняў аб праваслаўнай культуры, выхаванню павагі да духоўных каштоўнасцей і развіццю цікавасці да чытання.

Бакшты школа

Будьте в курсе главных событий Ивьевщины! Новости, фото, интересные истории — всё самое важное в одном месте.  Подписывайтесь: t.me/ivyenews