0
Жизнь Культура и творчество О людях

Творчы вечар у гонар народнага майстра Ганны Пуйдак прайшоў у Іўі

У Іўеўскім цэнтры культуры і вольнага часу адбыўся асаблівы творчы вечар, прысвечаны юбілею народнага майстра з аг. Геранёны  па вышыўцы Ганны Пуйдак. Гэты дзень стаў сапраўдным святам для ўсіх аматараў мастацтва і культуры.

На працягу вечара гучала шмат цёплых віншаванняў і  пажаданняў юбілярцы натхнення, товрчага даўгалецця і моцнага здароўя. 

Ганна Іванаўна — гэта не толькі таленавіты майстар, але і чалавек з вялікім сэрцам, які шчодра дзеліць свае веды з маладым пакаленнем.
Свой творчы шлях жанчына пачала  ў дзяцінстве пад уплывам сваіх бацькоў: маці, якая спявала ў касцёльным хоры і ткала ручнікі, і бацькі, які быў вядомым краўцом. Яе першыя крокі ў мастацтве былі звязаны з вышыўкай, якая стала яе любімым заняткам на ўсё жыццё.

На вечары гасцям была прадстаўлена выстава работ  таленавітага майстра, якая адлюстроўвае яе шматгранны талент. У працы жанчыны спалучаюцца традыцыйныя тэхнікі вышыўкі з сучаснымі ідэямі, што робіць яе творы ўнікальнымі. Яна неаднаразова ўдзельнічала ў раённых і рэспубліканскіх конкурсах, дзе атрымала шмат дыпломаў і ўзнагарод. Яе работы знайшлі сваіх пакупнікоў у розных краінах свету, а  ўклад у развіццё народнай культуры Беларусі неацэнны.

Падчас вечара Ганну Іванаўну віншавалі калегі, сябры і вучні. Музычныя нумары ад хора ветэранаў працы дадалі святочнай атмасферы мерапрыемству. Гасцям была прапанавана магчымасць задаваць пытанні юбілярцы і атрымліваць аўтографы на выставе.

Будьте в курсе главных событий Ивьевщины! Новости, фото, интересные истории — всё самое важное в одном месте.  Подписывайтесь: t.me/ivyenews

Ірына Бутурля.