0
Актуальное

В Ивье прошел совместный рейд по проверке санитарного состояния территорий в части проведения противогололедных мероприятий

Сумесны рэйд па праверцы санітарнага ўтрымання тэрыторый у частцы правядзення процігалалёдных мерапрыемстваў прайшоў у г. Іўе.

7 ноября
вул. 7 лістапада

У рамках рэйду было праверана больш за 15 вуліц. У складзе рэйдавай групы былі спецыялісты раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, аддзела ЖКГ райвыканкама і рэдакцыі газеты «Іўеўскі край».

50 лет Октября
вул. Маладзёжная

У сваёй рабоце спецыялісты рэйдавай групы кіраваліся наступнымі дакументамі: «Санітарна-эпідэміялагічнымі патрабаваннямі да ўтрымання і эксплуатацыі тэрыторый», «Правіламі добраўпарадкавання і ўтрымання населеных пунктаў».
Падчас рэйду былі выяўлены наступныя парушэнні.
Тратуары па вуліцах 7 Лістапада, Крупскай, Камсамольскай, плошчы Камсамольскай, вуліц Чкалава, Энгельса своечасова не ачышчаны ад усіх відаў снежных, ледзяных і снежна-ледзяных утварэнняў, не апрацаваны процігалалёднымі сродкамі.
Не праведзены работы па апрацоўцы процігалалёднымі сродкамі пад’язных шляхоў да могілак г. Іўе, тэрыторыі гаражнага кааператыва, унутрыдваравых тэрыторый па вул. Маладзёжнай, 50 год Кастрычніка, завулка Талстога, набярэжнай возера г. Іўе.
Тэрыторыя каля кантэйнерных пляцовак каля дома № 17 і дома № 19а па вул. Маладзёжнай не ўтрымлівалася ў чысціні (дапушчана складзіраванне старой мэблі і макулатуры).

У гэтым годзе снегапады і галалёдзіца сталі пастаяннымі атрыбутамі зімы, што нярэдка стварае праблемы ў месцах перамяшчэння людзей і аўтамабільнага транспарту. Ва ўмовах, якія склаліся, бяспека грамадзян і прафілактыка траўматызму ў гэты перыяд года выходзяць на першы план. Нагадваю юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам, што неабходна забяспечыць выкананне патрабаванняў да ўтрымання тэрыторый населеных пунктаў і арганізацый на добраўпарадкаванне і навядзення парадку, — адзначыла памочнік урача-гігіеніста санітарна-эпідэміялагічнага аддзела Іўеўскага раённага ЦГЭ Ганна Мікша.

гаражи
гаражны кааператыў па вул. Маладзёжнай

За гэтыя парушэнні патрабаванняў заканадаўства прадугледжана адміністрацыйная адказнасць па артыкуле 17.5 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях, санкцыя якога прадугледжвае адказнасць для фізічнай асобы ў выглядзе штрафу ў памеры да 30 базавых велічынь, на індывідуальнага прадпрымальніка – да 200 базавых велічынь, а на юрыдычную асобу – да 500 базавых велічынь.
Парушэнне іншых правілаў добраўпарадкавання частцы 2 артыкула 22.10 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях цягне накладанне штрафу ў памеры да 25 базавых велічынь, на індывідуальнага прадпрымальніка – ад 10 да 50 базавых велічынь, а на юрыдычную асобу – ад 20 да 100 базавых велічынь.
Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь № 430 «Аб парадку вызначэння памераў (межаў) тэрыторый для выканання работ па падтрыманні іх належнага санітарнага стану», рашэнне Іўеўскага райвыканкама ад 10.09.2024 г. № 569 «Аб замацаванні тэрыторый зямель агульнага карыстання горада Іўе для падтрымання іх належнага санітарнага стану» застаюцца актуальнымі для кіраўнікоў суб’ектаў гаспадарання.
Ачыстка тратуараў і пешаходных зон, ганкаў і прыступак будынкаў ад галалёду, пасыпка процігалалёднымі сродкамі на замацаванай тэрыторыі не толькі зніжае колькасць выпадкаў траўматызму, але і стварае неабходныя бяспечныя ўмовы для перамяшчэння пешаходаў і аўтатранспарту, што павінна быць мэтай для ўсіх зацікаўленых груп грамадзян.

Будьте в курсе главных событий Ивьевщины! Новости, фото, интересные истории — всё самое важное в одном месте.  Подписывайтесь: t.me/ivyenews


Мацвей Шабановіч. Фота аўтара.