Образование

У рамках праекта «Кожная пятніца — роднае, сваё!» у Геранёнскай СШ прайшла  гульня «Гаворым па-беларуску»

У рамках праекта «Кожная пятніца — роднае, сваё!» у Геранёнскай СШ прайшла  гульня «Гаворым па-беларуску».

Мерапрыемства накіравана на выхаванне патрыятычнай свядомасці і грамадзянскай культуры празасэнсаванне духоўных каштоўнасцей, абуджэнне павагі і пачуцця любові да сваёй роднай мовы. Удзельнікі каманды «Мова» і «Нёман» паспрабавалі сябе ў ролі перакладчыкаў, тлумачальнікаў, інтэлектуалаў, паэтаў.

Журы ўважліва сачыла заходам гульні і падвяла вынікі. Перамагла  каманда «Нёман». Усе ўдзельнікі гульні атрымалі салодкія пачастункі.

У гледачоў таксама была магчымасць праявіць сябе інтэлектуальна і атрымаць салодкі падарунак.

Падчас мерапрыемства гучалі беларускія вершы і песні. У зале панавала цёплая, добразычлівая, творчая атмасфера.

Хотите читать актуальные новости Ивья и Ивьевского района первыми?  Подписывайтесь на наш Телеграм-канал по ссылке https://t.me/ivyenews

І. Барысевіч, настаўнік беларускай мовы і літаратуры Геранёнскай СШ