Большасць удзельнікаў значна дапоўнілі адказы на пытанні, асабліва кранаючыя прадстаўнікоў мастацтва, якія пісалі пра Гродзеншчыну.
Па агульнай думцы аўтара віктарыны Алены Іванаўны Смалянічэнка і журналістаў рэдакцыі «Іўеўскага краю» пераможцамі віктарыны сталі Вольга Генрыхаўна Балановіч, настаўнік геаграфіі Лелюкінскага дзіцячага сад — сярэдняй школы і вучаніца 10 класа Геранёнскай СШ Караліна Шлемпа.
Другое месца прысуджана жыхару аграгарадка Геранёны, пенсіянеру, ветэрану працы, былому аграному сельскай гаспадаркі Іўеўшчыны Віктару Баляслававічу Часнаковічу.
Трэцяе месца прысуджана двум удзельнікам: Аляксандру Іваноўскаму, вучню 5 кл. Лелюкінскага дзіцячага сад — сярэдняй школы, і Аляксею Лавышу, вучню 8 кл. Чарнэльскага дзіцячага сад — сярэдняй школы.
Віншуем!!!






