20 студзеня адбылася трэцяя Рэспубліканская канферэнцыя «Першы крок у навуку», якая праводзіцца Саветам маладых вучоных Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. У мерапрыемстве прынялі ўдзел каля 500 старшакласнікаў са ўсёй Беларусі.
На пленарным пасяджэнні маладыя навукоўцы НАН Беларусі прадставілі даклады аб актуальных напрамках развіцця айчыннай навукі і дасягненнях у галіне фізікі, космасу, экалогіі, этнаграфіі. Удзельнікі канферэнцыі азнаёміліся з выставай навукова-тэхнічных распрацовак маладых навукоўцаў, наведалі інстытуты Акадэміі навук.

Канферэнцыя» Першы крок у навуку » прымеркавана да Дня беларускай навукі і праводзіцца ў мэтах пошуку навучэнцаў, якія цікавяцца навуковай дзейнасцю, развіцця імі навыкаў прэзентацыі вынікаў эксперыментаў, фарміравання ў юных даследчыкаў уяўленняў аб сучасных дасягненнях беларускай навукі.
Іўеўскі раён прадставіў навучэнец 10 класа Лелюкінскай сярэдняй школы Мацвей Рэвінскі. Праца Мацвея была заслухана на секцыі «Літаратуразнаўства». Па выніках работы секцыі Мацвей атрымаў Дыплом II ступені.


Будьте в курсе главных событий Ивьевщины! Новости, фото, интересные истории — всё самое важное в одном месте. Подписывайтесь: t.me/ivyenews
Служба інфармацыі «IK».






