Актуальное Культура и творчество

«Кожная пятніца — роднае, сваё». У Іўі прайшоў калядны майстар-клас па саломапляценні

У аддзеле рамёстваў і традыцыйнай культуры ДУК «Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу» ў рамках агульнанацыянальнага культурна-асветніцкага праекта «Кожная пятніца — роднае, сваё» адбыўся майстар-клас па саломапляценні «Калядны павук», які правяла народны майстар Рэспублікі Беларусь Ірына Смірнова.

Праект «Кожная пятніца — роднае, сваё» накіраваны на папулярызацыю народнай культуры, захаванне традыцый і перадачу рамесных навыкаў ад майстроў да маладога пакалення. Менавіта такія сустрэчы дазваляюць не толькі пазнаёміцца з аўтэнтычнымі відамі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, але і адчуць сувязь з культурнай спадчынай продкаў.

Падчас майстар-класа ўдзельнікі даведаліся пра гісторыю каляднага павука, яго сімволіку і значэнне ў беларускай традыцыі. Разам з майстрам яны асвойвалі асновы саломапляцення, вучыліся працаваць з натуральным матэрыялам і ўласнымі рукамі стваралі святочныя ўпрыгожанні.

Такія мерапрыемствы робяць народную культуру жывой і блізкай, а праект «Кожная пятніца — роднае, сваё» становіцца пляцоўкай, дзе традыцыя не проста захоўваецца, а працягвае жыць і развівацца ў сучасным свеце.

Будьте в курсе главных событий Ивьевщины! Новости, фото, интересные истории — всё самое важное в одном месте.  Подписывайтесь: t.me/ivyenews

Падрыхтавала Рыта Рэй. Фота Іўеўскі ЦКіВЧ.