Жизнь Культура и творчество

Каляда ідзе! У аграгарадках Іўеўскага раёна захоўваюць зімовую традыцыю

Зімовыя святы — гэта не толькі час агеньчыкаў, падарункаў і цёплых сустрэч, але і момант, калі ажываюць старадаўнія абрады, у якіх гучыць памяць продкаў, дыхае народная мудрасць і адчуваецца сувязь пакаленняў. На Іўеўшчыне гэтыя традыцыі не проста захоўваюць — імі жывуць.

У святочныя дні філіялы дзяржаўнай установы культуры «Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу» ў аграгарадках Трабы, Лелюкі, Ліпнішкі і Лаздуны 1 правялі калядныя абрады, напоўненыя песнямі, пажаданнямі дабрабыту і радасці.

У аграгарадку Трабы прайшоў абрад «Каляда-Калядзіца», у якім гучалі калядныя песні, жартоўныя дыялогі і традыцыйныя пажаданні шчасця, ураджаю і здароўя гаспадарам.

У Лелюках гледачоў сустракаў абрад «Ідзе Каляда, калядуючы» — вясёлы, рухавы, з танцамі, карагодамі і вобразамі калядоўшчыкаў, якія ад хаты да хаты нясуць добрыя навіны і святло.

У Ліпнішках правялі абрад «Калядная зорка», дзе галоўным сімвалам свята стала зорка — знак надзеі, адраджэння, што асвятляе шлях у новы год.

А ў Лаздунах 1 жыхары сталі ўдзельнікамі абраду «Мы Калядам заўжды рады», які аб’яднаў песню, гульню і шчырую гасціннасць.

Гэтыя сустрэчы сталі сапраўдным святам душы: з жывой музыкай, смехам дзяцей і цёплымі ўсмешкамі дарослых. Каляды на Іўеўшчыне — гэта не проста традыцыя, а жывая нітка, якая злучае мінулае, сучаснасць і будучыню.

Будьте в курсе главных событий Ивьевщины! Новости, фото, интересные истории — всё самое важное в одном месте.  Подписывайтесь: t.me/ivyenews

Рыта Рэй. Фота rdkivie.by