Афиша Культура и творчество

У Іўі адбудзецца ХХІІІ фестываль калядных песень «Gloria in excelsis Deo»

ХІІІ фестываль калядных песень «Gloria in excelsis Deo» адбудзецца ў Іўі 25 студзеня.

Фестываль калядных песень «Gloria in excelsis Deo» («Хвала на вышынях Богу») — гэта маштабнае духоўна-культурнае мерапрыемства, якое традыцыйна праходзіць у гасцінным беларускім мястэчцы Іўе, дзе ў міры і згодзе жывуць прадстаўнікі розных веравызнанняў і нацыянальнасцяў. Фестываль па праве лічыцца адной з самых яркіх рэлігійных падзей у жыцці Каталіцкага Касцёла ў Беларусі.

У дваццаць трэці раз гэтая падзея збярэ дзяцей і моладзь Іўеўшчыны, каб у атмасферы братэрства, з вялікай радасцю і энтузіязмам, падзяліцца сваімі талентамі і праславіць Хрыста.

Прайшоўшы шлях ад сціплага парафіяльнага свята да прадстаўнічага фестывалю, мерапрыемства штогод аб’ядноўвае ўдзельнікаў рознага ўзросту, якія не толькі выконваюць калядныя песні, але і чытаюць вершы, танчаць, паказваюць калядныя сцэнкі.

Фестываль адбудзецца 25 студзеня і распачнецца святой Імшой у 11.30 у касцёле святых апосталаў Пятра і Паўла. У 14.00 адбудзецца святочны канцэрт у цэнтры культуры і вольнага часу.

Арганізатары шчыра запрашаюць усіх ахвотных наведаць Іўе і стаць часткай традыцыйнага фестывалю калядных песень.

За гады існавання фестывалю ў ім бралі ўдзел выканаўцы не толькі з Іўеўшчыны, але і з розных рэгіёнаў Беларусі, а таксама з-за мяжы. У якасці ганаровых гасцей на фестывалі прысутнічалі каталіцкія іерархі Беларусі, Апостальскі нунцый арцыбіскуп Габар Пінтэр, прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса і мясцовай улады, у цесным супрацоўніцтве з якімі штогод ладзіцца гэтае мерапрыемства.

Будьте в курсе главных событий Ивьевщины! Новости, фото, интересные истории — всё самое важное в одном месте.  Подписывайтесь: t.me/ivyenews

Раман Ярмош.