Экономика

ТОП-5 кніг: сучасная беларуская проза

Сучасная беларуская  проза  развіваецца  ў розных жанрах,  вядучым  сярод якіх па-ранейшаму  з’яўляюцца раман,  аповесць,  апавяданне. У апошні  час  назіраецца цікавасць  да  лірычных мініяцюр,  абразкоў,  эсэ. 

Прапануем вашай увазе падборку твораў серыі “Бібліятэка беларускай аповесці”.

А. Адамовіч: «Хатынская аповесць»

“Хатынскую аповесць” Алеся Адамовіча і “Апошніх і першых” Барыса Сачанкі аб’ядноўвае тэма, звязаная з трагічнымі і жудаснымі старонкамі Вялікай Айчыннай вайны: знішчэннем карнікамі мірных жыхароў беларускіх вёсак. Шчымлівая праўдзівасць твораў абапіраецца найперш на ўласныя ўспаміны аўтараў, для якіх вайна — гэта тое, што на ўсë жыццë пякучым болем засталося ў іх памяці. 

Г. Аўласенка: «Адплата»

У чарговую кнігу серыі “Бібліятэка беларускай аповесці” ўвайшлі творы Генадзя Аўласенкі, Сяргея Белаяра і Уладзіміра Мажылоўскага, напісаныя ў жанры прыгодніцкай літаратуры. 

Ëсць тут і дэтэктыў (“Адплата”), ëсць фантастыка (“Апошняя надзея”), ëсць твор на гістарычную тэму (“Меч Агрыка”). Усе яны напісаны займальна і сведчаць пра тое, што найноўшая беларуская літаратура актыўна развіваецца ў самых розных накірунках і на сваім рахунку мае адметныя ўзоры прозы ў прыгодніцкім жанры.

Я. Брыль :»Сірочы хлеб»

Творы, якія ўвайшлі ў зборнік, даўно сталі класікай айчыннай літаратуры. Усе іх аб’ядноўвае тэма дзяцінства. Дзеянне аповесці Янкі Брыля “Сірочы хлеб” aдбывaeццa ў былoй Зaxoдняй Бeлapyci, якая ў 1921 гoдзe трапіла пад yлaдy Пoльшчы. Лёс Даніка ў многім адлюстроўвае лёс самога пісьменніка, яго дзяцінства і вучобу ў школе. У значнай ступені аўтабіяграфічная аповесць Івана Навуменкі “Дзяцінства” пераносіць нас у перадваенны час і расказвае пра жыццё местачковага хлапчука Васіля Войціка. Сюжэт аповесці Mixacя Cтpaльцoвa “Aдзiн лaпaць, aдзiн чyнь” таксама шмaт y чым пераклікаецца з лёсам самога аўтара. Яго герой — хлопчык Іванка — з пакалення дзяцей вайны, якая толькі што закончылася, але на сэрцы кожнага з герояў твора пакінула свой чорны след. 

В. Быкаў :»Знак бяды»

У чарговую кнігу серыі “Бібліятэка беларускай аповесці” ўвайшлі два творы, прысвечаныя тэме Вялікай Айчыннай вайны, якія даўно сталі класікай нашай літаратуры: “Знак бяды” Васіля Быкава і “Гандлярка і паэт” Івана Шамякіна.

А. Жук: «Паляванне на Апошняга Жураўля»

У аповесцях “Паляванне на Апошняга Жураўля” Алеся Жука, “Раданіца” Анатоля Кудраўца і “Усе мы з хат” Янкі Сіпакова паказана жыццё вëскі 60-70-х гадоў, калі набіраў хуткасць працэс урбанізацыі. З любоўю аўтарамі выяўлены своеасаблівы свет вëскі, які прыцягвае духоўнымі традыцыямі, асаблівым стаўленнем да зямлі-карміцелькі, дзівоснай прыродай, народнай мудрасцю. 

Будьте в курсе главных событий Ивьевщины! Новости, фото, интересные истории — всё самое важное в одном месте.  Подписывайтесь: t.me/ivyenews

Т. Грыкень, 

загадчык аддзела абслугоўвання і інфармацыі  ДУК “Іўеўская раённая бібліятэка”.