Экономика

Жыхары вескі Лежневічы паўдзельнічалі у экалагічнай акцыі, прымеркаванай да Адзінага дня азелянення

11 кастрычніка жыхары вескі Лежневічы сумесна са старшынёй Лелюкінскага сельвыканкама Алешчыкам С.С. і дэпутатскім корпасам  прынялі ўдзел у экалагічнай акцыі, якая прымеркавана да Адзінага дня азелянення. Правядзенне дадзенай акцыі з’яўляецца завяршальным этапам у комплексным добраўпарадкаванні спартыўнай пляцоўкі, якая была зроблена сіламі жыхароў і дзяцей у красавіку месяцы гэтага года. Высаджаныя дрэвы дазволяць стварыць камфортную і эстэтычна прывабную зону адпачынку для жыхароў вёскі.

Асабліва радуе тое, што жыхары вескі заўсёды актыўна адклікаюцца на правядзенне такіх мерапрыемстваў.  Словы ўдзячнасці старшыня Лелюкінскага сельвыканкама выказвае самым актыўным ўдзельнікам — Барысевіч В.В., Барысевіч І.П.. Зялкоўскай В.І. 

Хотите читать актуальные новости Ивья и Ивьевского района первыми? Подписывайтесь на наш Телеграм-канал по ссылке https://t.me/ivyenews