Экономика

Ліст у рэдакцыю з падзякай прыслала жыхарка г. п. Юрацішкі

1 кастрычніка – Дзень пажылых людзей. Наша Юрацішкаўская пасялковая бібліятэка яго сустрэла вельмі цікава. У цёплай хатняй абстаноўцы адбылася сустрэча людзей элегантнага ўзросту. Дзяліліся перажытым, успаміналі аб былым, цешыліся прыгожай восеньскай прыродай: добра, выдаўся цёплы дзянёк…

Жанна Іванаўна Грышукевіч, наш бібліятэкар, прапанавала абмеркаваць кнігу Івана Шамякіна «Пошукі прытулку». Былы бібліятэкар Людміла Бяляўская кораценька пераказала змест кнігі і выказала свае меркаванні, а потым параіла нам пачытаць гэту кнігу. Ціха і ўтульна ўдалося адпачыць у нашай бібліятэцы.
 

Мая дачушка, Ірына Шарэшка, якраз у гэтыя дні прыязджала да мяне ў госці з Гродна, напісала, на мой погляд, цудоўны верш «Бацькоўскія хаты». Я яго прачытала, і ён усім спадабаўся. А 3 кастрычніка пасялковы Дом культуры гасцінна запрасіў пажылых людзей на вечар адпачынку «Там, дзе цёпла і ўтульна».
 

Работнікі Дома культуры падрыхтавалі канцэрт, была распрацавана забаўляльная праграма. Хуценька праляцеў час, а ў памяці засталіся цёплыя ўспаміны ад гэтай сустрэчы. Хочацца падзякаваць усіх добрых, разумных, душэўных арганізатараў гэтых абодвух мерапрыемстваў. Мы ганарымся, што ў нас ёсць такія сумленныя людзі, якія ўсім сэрцам, усёй душою любяць сваю працу, а нам ад гэтага толькі пацеха і радасць.

Рэгіна Клінцэвіч, пенсіянерка.

Бацькоўскія хаты
Ёсць места, дзе хаты бацькоўскія стаяць,
Там вечарамі цёмнымі ўжо вокны не гараць.
Вакол усё травою парасло,
Нішто ўжо каторы год ураджаю не дало…
І агароджы месцамі паваліліся,
І сцены хат крыху ўжо пахіліліся,
Усё вакол іх быццам бы заснула,
Жыццё былое быццам штось глынула.
Халодная вакол іх цішыня стаіць,
І дзяцям сэрца тут балюча так шчыміць.
Але усё ж хочацца ім часам тут пабыць
І ў думках з бацькамі адпачыць.
Душу сваю ўспамінамі хоць крыху наталіць,
І сцежкамі дзяцінства пахадзіць.
Жыццё імкліва змяняецца, ляціць
І толькі тут яго на момант можна прыпыніць:
У думках у дзяцінства зноў вярнуцца,
У атмасферу бесклапотнасці і любові акунуцца,
З дарослага жыцця сабе ў дзяцінства усміхнуцца
І да бацькоў душою прыгарнуцца.
Ёсць месца, дзе хаты бацькоўскія стаяць,
Там вечарамі цёмнымі ўжо вокны не гараць…
Але ёсць нешта,  што не дае той хаты прадаваць,
Бо дзецям часам так трэба тут бываць.

Хотите читать актуальные новости Ивья и Ивьевского района первыми? Подписывайтесь на наш Телеграм-канал по ссылке https://t.me/ivyenews