Экономика

Работнікі культуры вярнуліся са свята пісьменства са шматлікімі ўзнагародамі

Народны хор аддзела па арганізацыі вольнага часу гарадскога насельніцтва ДУК «Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу» ўзнагароджаны Дыпломам Лаўрэата ІІІ ступени ў намінацыі «Народныя харавыя спевы» «Харавы калектыў» група С у адкрытым харавым фестываль-конкурсе «Лідскі Хор-Фэст».

Дыпломам І ступені ўзнагароджана народный майстар саломапляцення, майстар аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры ДУК «Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу» ЮЗЭФА СТАРАСЦІНА, у намінацыі «Лепшае пано ў тэхніцы саломапляцення і аплікацыі саломкай» у абласной выстаўкі-конкурсе дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва «Гарадзенскі сувенір»

Дыпломам у намінацыі «за пераемнасць народных традыцый і інтэграцыю ў маладзёжнае асяроддзе» узнагароджан народны ансамбль песні «Юрацішкаўскі кірмаш» філіяла г.п. Юрацішкі ДУК «Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу».

Дыпломам «за падтрымку і развіццё традыцыйных рамёстваў» узнагароджан аддзел рамёстваў і традыцыйнай культуры ДУК «Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу.

Дыпломам ІІІ ступені ў намінацыі «Фальклорны інструментальны ансамбль» ўзнагароджан ансамбль народнай музыкі «Вечарынка» філіяла аг. Геранёны ДУК «Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу».

Дзіцячае аматарскае аб’яднанне мадэлявання адзення «Чараўніцы»Філіял аг. Ліпнішкі ДУК «Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу» узнагароджана Дыпломам за удзел у свяце пісьменства і друку.

Хотите читать актуальные новости Ивья и Ивьевского района первыми? Подписывайтесь на наш Телеграм-канал по ссылке https://t.me/ivyenews