5 верасня Іўеўшчына будзе сустракаць XXXII навукова-асветніцкую экспедыцыю “Дарога да святыняў”. Такое штогадовае паломніцтва па традыцыі з’яўляецца адным з галоўных мерапрыемстваў святкавання Дня беларускага пісьменства. Сёлета яно пройдзе ў г. Лідзе 6-7 верасня.

Шэраг мерапрыемстваў з гэтай нагоды чакае іўяўчан. Аб гэтым паведамілі ў Іўеўскім райвыканкаме.
У 10. 15 на плошчы Камсамольскай города Іўе адбудзецца ўрачысты мітынг з удзелам членаў экспедыцыі, раённай улады, святароў , жыхароў горада.
У 10.45 пройдзе Хрэсны ход з Благадатным агнём ад Гроба Гасподняга ад цэнтра горада да царквы святога мучаніка Гаўрыіла Беластоцкага, дзе адбудуцца малебен і пасадка Сада малітвы.
У гэты ж час удзельнікі экспедыцыі правядуць духоўна-асветніцкія сустрэчы з членамі працоўных калектываў горада і раёна. Завяршыцца мерапрыемства духоўна-адукацыйнай канферэнцыяй “Дарога да святыняў: Іўеўшчына”, якое намечана на 15 гадзін у Іўеўскім цэнтры культуры і вольнага часу.
Нагадаем, што апошні раз маршрут навукова-асветніцкай экспедыцыі пралягаў праз наш раён у 2002 годзе.
Хотите читать актуальные новости Ивья и Ивьевского района первыми? Подписывайтесь на наш Телеграм-канал по ссылке https://t.me/ivyenews
Ірына Бутурля.






