Гэта ўжо стала добрай традыцыяй Прэзідэнтаў Беларусі і Расіі – сустракацца на Валааме. Ужо тройчы яны наведвалі гэты востраў. Першы раз пабывалі ў ліпені 2019 года, затым у ліпені 2023 і 2024 гадоў. Тады было абмеркавана мноства пытанняў, пастаўлена безліч задач, акрэслены актуальныя міждзяржаўныя праблемы.

І ў першыя дні жніўня 2025 года ў нефармальнай абстаноўцы кіраўнікі дзяржаваў абмеркавалі найбольш актуальныя пытанні, звязаныя з далейшым развіццём беларуска-расійскіх адносін, рэалізацыяй змястоўных саюзных праектаў. На сустрэчы было заяўлена, што тавараабарот паміж Беларуссю і Расіяй перайшоў адзнаку ў $50 млрд.

“Калі перад намі закрыў нехта дзверы – у свеце шмат адкрытых дзвярэй. І Расія, і Беларусь сёння зрабілі вельмі сур’ёзны разварот. Свет яшчэ ацэніць тое, што зроблена намі. Жывём і будзем жыць. На свеце нікому не ўдасца паставіць нас на калені. Мы напоўнены рашымасцю адстаяць свае інтарэсы”, — заявіў беларускі лідар.
Уладзімір Пуцін і Аляксандр Лукашэнка наведалі Храм Смаленскай іконы Божай Маці, дзе адбыўся кароткі малебен. Лідар Беларусі прапанаваў пабудаваць на Валааме беларускі храм.
Нашы Прэзідэнты шмат гаварылі і пра ЕС, Амерыку, Украіну, пра перамовы. Па словах Лукашэнкі, народы ў ЕС не падтрымліваюць праводзімую там палітыку, у тым ліку ў адносінах з Украінай, і вялікія траты на ўзбраенне на фоне зніжэння ўзроўню жыцця.
“Самі становяцца жабракамі, а агромністыя мільярды, да трыльёнаў – узбраенне і дапамога Украіне”. Каментуючы гандлёвую дамоўленасць паміж ЗША і Еўрасаюзам, Лукашэнка падзяліў пункт гледжання расійскага кіраўніцтва, што гэта прывядзе да дэіндустрыялізацыі Еўропы.

“Хоць гэта ўжо адбываецца ў іх, і працягваецца гэты працэс. Знішчаць Еўропу, Еўрапейскі саюз. Неяк пагаворвалі, што такая мэта ў амерыканцаў таксама ёсць – аслабіць гэты цэнтр сілы. Усё-такі Еўрапейскі саюз – не слабая была арганізацыя”, — адзначыў беларускі лідар.
Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што Беларусь актыўна ўдзельнічае ў рэалізацыі дамоўленасцей, ажыццяўляючы тое, што было дасягнута на перамовах паміж Расіяй і Украінай у Стамбуле. Гаворка ідзе не толькі пра абмен ваеннапалоннымі і загінулымі. За працу Пуцін падзякаваў Лукашэнку.
У Беларусі ж пачаўся перамоўны працэс у 2022 годзе, затым ужо перайшоў у Стамбул. Атрымліваецца дзіўная сітуацыя. Усе прымушаюць Расію скончыць вайну. Праўда, ніхто такога чамусьці не кажа Украіне. А, наадварот, шлюць грошы, ўзбраенні. Прэзідэнта ва Украіне няма, усё падпісанае сёння заўтра скасуе любы суд. Уладзімір Зяленскі – незаконная асоба на тэрыторыі Украіны. Ды і самой тапалінай рэспублікай кіруюць сёння знешнія сілы. Хто гарантуе легітымнасць? Наёмнікі, якія сёння ваююць на баку Украіны?! Другі парадокс — Расія падпішацца за мір, а дзе хвалёная капітуляцыя Украіны, якая адбываецца амаль заўсёды пры такіх подпісах?! Усе вучаць Расію, толькі ніхто не хоча слухаць Расію, чаго ж яна сама хоча. Няўжо нехта ўсё яшчэ думае, што Расія дапусціць НАТА да славян?! Да іх тэрыторыі?! Ці, мо, Расіі ды Беларусі гарантаваны ад Еўропы ды ЗША адны толькі санкцыі?!

Перамовы ў чарговы раз паказалі, што Расія і Беларусь з’яўляюцца надзычай цеснымі партнёрамі ў эканамічнай, палітычнай і ваеннай сферах. Дарэчы, першы афіцыйны візіт беларускага Прэзідэнта пасля выбараў у Расію быў таксама прадказальны. Гэта ў палітыцы якраз той спецыфічны жэст, які шмат значыць — падкрэслівае, якое асаблівае значэнне надаецца двухбаковым адносінам. Саюзная эканоміка Расіі і Беларусі, нягледзячы на санкцыі, расце. І тавараабарот б’е рэкорды. А гэта скаардынаваная прамысловая палітыка, гарантаванне харчовай бяспекі, адзіны энергетычны рынак, дасягненне тэхналагічнага суверэнітэту і рацыянальнае імпартазамяшчэнне. Нам Расія дапамагла пабудаваць атамную электрастанцыю ў Астраўцы, выдзеліла граматных спецыялістаў. Вядуцца перамовы і пра будаўніцтва другой АС. Мы разам паляцелі ў космас. Наперадзе – грамада планаў і здзяйсненняў!
Канстанцін Карнялюк.
Фота Белта.






