У аддзеле рамёстваў і традыцыйнай культуры Іўеўскага цэнтра культуры і вольнага часу адбылося адкрытае пасяджэнне клуба майстроў «Скарбніца» у форме творчай сустрэчы з носьбітам элемента нематэрыяльнай культурнай спадчыны «Выраб мугіроў у Іўеўскім раёне» Эміліяй Шабановіч.
У ходзе сустрэчы майстар падзялілася сакрэтамі сваёй творчасці, распавяла пра гэты від дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва беларускіх татар. Нагадала, што ў мячэцях і дамах татар мугіры выступаюць у ролі абярэгаў, утрымліваюць у сабе як цытаты малітваў, так і паўнацэнныя малітвы з Карана.

Хотите читать актуальные новости Ивья и Ивьевского района первыми? Подписывайтесь на наш Телеграм-канал по ссылке https://t.me/ivyenews






