2 жніўня 2025 г. ЗАПРАШАЕМ на фестываль вясковай культуры «Бакштаўскі каларыт», які адбудзецца ў в. Бакшты, на прыклубнай тэрыторыі .
Фестываль склікае знаўцаў і аматараў вясковай культуры на сустрэчу з песнямі, танцамі, жартамі, вясковай кухняй і выдатнымі вырабамі народнай творчасці.

У праграме:
— урачыстае адкрыцце;
— конкурс вясковых танцаў “Танцуем па-даўнейшаму”;
— выстаўка-дэгустацыя страў з таркаванай бульбы “Фастфуд па-вясковаму;
— канцэртная праграма калектываў аматарскай творчасці Іўеўскага раёна;
— канцэртная праграма артыстаў Карэлічскага раёна;
— выстаўкі прадметаў народнага побыту “Нам засталася спадчына” і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва “З крыніц прыгажосці”.
На фестывальнай пляцоўцы працуюць дзіцячыя атракцыёны, гандлёвыя рады.
Пачатак у 16:00 гадзін.
Хотите читать актуальные новости Ивья и Ивьевского района первыми? Подписывайтесь на наш Телеграм-канал по ссылке https://t.me/ivyenews






