У Мастах адбыўся абласны фестываль дзіцячай эстраднай творчасці. Свята мае назву “Масты надзей” і напоўнена шчырымі эмоцыямі, яскравымі пачуццямі і светам усмешак.

Удзел у фестывалі прынялі юныя іўяўчане Ксенія Рынгель і Данііл Камароў. Па выніках абласнога конкурса дзеці былі ўзнагароджаны Дыпломамі за першае і трэцяе месцы ў малодшай ўзроставай катэгорыі ў намінацыі “Вядучы”. Мастацкі кіраўнік удзельнікаў — Ірына Гуртавая.

Выступленні юных артыстаў кожны раз захапляюць і ураджваюць прафесіяналізмам. Праз два гады ўдзельнікі фэсту сустрэнуцца зноў не толькі каб выявіць пераможцаў, але каб аб’яднаць людзей цеплынёй і творчасцю.
Хотите читать актуальные новости Ивья и Ивьевского района первыми? Подписывайтесь на наш Телеграм-канал по ссылке https://t.me/ivyenews
Фота Станіслава Зянкевіча і газеты “Зара над Нёманам”.






