Экономика

Іўеўская раённая бібліятэка стала адной з кропак маршруту абласнога семінара на тэму сучасных падыходаў у папулярызацыі чытання

Іўеўская раённая бібліятэка стала адной з кропак маршруту абласнога семінара “Папулярызацыя кнігі і чытання:  эфектыўныя шляхі і сучасныя падыходы”, які быў арганізаваны ўпраўленнем культуры Гродзенскага аблвыканкама, Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі і Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкай імя Я.Ф. Карскага.

Удзельнікі мерапрыемства пазнаёміліся з праектнай дзейнасцю Іўеўскай раённай бібліятэкі. Намеснік дырэктара ўстановы Эдзіта Казачэнка адзначыла, што праектная дзейнасць гэта адзін з самых эфектыўных метадаў па папулярызацыі кнігачытання. Каб павысіць якасць гэтай работы, забяспечыць яе мэтанакіраванасць і сістэматычнасць, зацікавіць дзяцей нацыянальнай літаратурай, гісторыяй і культурай, быў распрацаваны і рэалізаваны праект “Беларускі чацвер”. 

–Пры падрыхтоўцы і правядзенні мерапрыемстваў у рамках праекта выкарыстоўваліся цікавыя і падчас унікальныя краязнаўчыя матэрыялы. Каб дзеці былі актыўнымі ўдзельнікамі, ужываліся   інтэрактыўныя формы работы.  Бо задачай бібліятэкараў было не столькі даць падрыхтаваную інфармацыю, колькі захапіць падлеткаў агульнай справай і зацікавіць тэмай, – сказала Эдзіта Казачэнка.

Яна таксама дадала, што на працягу 2024-2025 гадоў Іўеўская раённая бібліятэка паспяхова рэалізоўвае новы грамадска-патрыятычны праект “КЛАСныя сустрэчы ў бібліятэцы”.  Канцэпцыя праекта заключаецца ў тым, што адзін раз у месяц сумесна з гімназіяй №1 г.Іўе, класная гадзіна праходзіць у бібліятэцы. Мэта праекта: знаёмства падрастаючага пакалення з гісторыяй і культурай Беларусі, патрыятычнае выхаванне. Пад час мерапрыемстваў праходзяць сустрэчы з кіраўнікамі мясцовай улады, з грамадскімі дзеячамі раёна і іншыя цікавыя сустрэчы. 

–Адно з апошніх разам з удзельнікамі праекта мы рыхтавалі мерапрыемства да Дня Перамогі. Гэта быў вечар-памяці аднаго з ветэранаў нашага раёна, на якім перадавалі згубленую медаль “За адвагу” родным. На мерапрыемстве прысутнічалі дочкі, унукі, праўнукі ветэрана, – сказала намеснік дырэктара ўстановы.

Загадчык аддзела абслугоўвання і інфармацыі Таісія Грыкень пра дзейнасць мабільнай бібліятэкі на колах, якая абслугоўвае чытачоў аддаленных вёсак, дзе адсутнічаюць стацыянарныя бібіліятэкі.

Хотите читать актуальные новости Ивья и Ивьевского района первыми? Подписывайтесь на наш Телеграм-канал по ссылке https://t.me/ivyenews

Ірына  Бутурля.

Станіслаў Зянкевіч (фота).