Прыгожа, звонка і весела гуляе лета па нашым горадзе, нашых вёсках і вуліцах. А ў апошнюю суботу культработнікі аграгарадка Лелюкі запрасілі ўсіх жадаючых жыхароў раёна на брэндавае свята, якое ўжо традыцыйна прыжылося у гэтым рэгіёне — свята беларускай кухні «Моц смаку».

Агульнавядома, што беларускія стравы вельмі смачныя, апетытныя і карысныя для здароўя таго, хто іх ужывае. Арганізатары гэтай “смачнай” урачыстасці з энтузіязмам узяліся пераконваць у гэтым усіх прысутных.
Адкрыў свята, як і павінна быць, гаспадар рэгіёна, старшыня Лелюкінского сельскага выканаўчага камітэта Станіслаў Станіслававіч Алешчык.
Ён пажадаў усім добрага настрою і «смачна есці» на дэгустацыі традыцыйных страў беларускай кухні.
Праграма мерапрыемства была насычанай, захапляльнай. Таму што дзе ёсць ‘хлеб (і бульба, і дранікі, і скварка, і гуркі), там абавязкова будзе і песня. Адбыліся: музычна-танцавальная замалёўка «Кухня беларуская»; рэгіянальны конкурс-дэгустацыя «Гаспадыня -2018»; канцэрты калектываў аматарскай творчасці аддзела культурна-масавай і асветніцкай работы аг.Лаздуны і Воранаўскага раёна; майстар-класы па традыцыйных відах рамёстваў, выстаўкі народнай творчасці і сувенірнай прадукцыі, бяспройгрышная латарэя, частаванне стравамі беларускай нацыянальнай кухні.
{gallery}e3{/gallery}
У рэгіянальным конкурсе-дэгустацыі «Гаспадыня -2018» прынялі ўдзел гаспадыні з горада Іўе, вёскі Бакшты, аграгарадкоў Дайліды, Лаздуны, Лелюкі, Ліпнішкі і Морына. На суд журы былі прадстаўлены рэгіянальныя стравы: калдуны, дранка, налівайка, смажанка, бульбяныя камы, халаднікі са шчаўем і бурачным бацвіннем, цэпеліны, бліны з мачанкай, печаныя яблыкі, розныя напоі з садавіны і агародніны.
Па выніках конкурсу перамогу атрымала Жанна Феліксаўна Хадарцэвіч з аг.Лаздуны. Другое месца ў Таццяны Віктараўны Рынгель (аг.Дайліды). Трэцяе месца падзялілі між сабой гаспадыні з аграгарадка Ліпнішкі Марына Зянонаўна Скрыпская і з вёскі Бакшты Святлана Аляксандраўна Варанюк. Канкурсанткам былі ўручаны дыпломы аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Іўеўскага райвыканкама, дзяржаўнай установы культуры «Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу» і каштоўныя падарункі.
На працягу свята працавалі гандлёвыя палаткі і дзіцячыя атракцыёны. У памяшканні сектара культурна-масавай і асветніцкай работы аг.Лелюкі праведзена пенна-лазернае шоу-праграма (ў вячэрні час — для дзяцей і з 23.00 да 04.00 — для дарослых).
Л.КІШКЕЛЬ,
загадчык аддзела народнай творчасці Іўеўскага
цэнтра культуры
і вольнага часу.






