Чытайце частку 1, частку 2.
2000-2010 гг.
У 2001 годзе ў раёне было 20 калгасаў, райаграпрамтэхніка, райсельгасхімія, аграпрамзабеспячэнне, аграпрамэнерга, 2 меліярацыйныя арганізацыі. Створаны каля 40 фермерскіх гаспадарак. Усяго ў сельскай гаспадарцы занята 6, 4 тыс. чалавек.
12 студзеня 2001 года пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь г. п. Іўе быў аднесены да гарадоў раённага падпарадкавання.
У 2002 годзе выйшла ў свет кніга “Памяць”, у якой адлюстроўваецца гісторыка-дакументальная хроніка раёна. У гэтым жа годзе ўведзена ў эксплуатацыю новая Ліпнішкаўская СШ.
У 2004 годзе г. Іўе ўвайшоў у лік пераможцаў па выніках агляду-конкурсу па добраўпарадкаванні населенных пунктаў.
У 2005 годзе была адкрыта гімназія №1 г. Іўе. Па праграме адраджэння вёскі 2005-2010 гады вызначаны тэрмінам узвядзення аграгарадкоў. У 2005 годзе першымі новы статус набылі Геранёны. Усяго за пяць гадоў у раёне было добраўпарадкавана 12 аграгарадкоў. У дзяржаўную праграму развіцця рэгіёнаў, малых і сярэдніх гарадскіх пасяленняў на 2007-2010 гады ўключаны г. Іўе і г. п. Юрацішкі.

У 2007 годзе быў зацверджаны герб і сцяг горада Іўе.
У 2008 г. уведзены малочнатаварныя комплексы “Геранёны”, “Ліпнішкі”. Адрасам рабочай паездкі па рэгіёнах Прэзідэнта краіны Аляксандра Лукашэнкі 26 красавіка 2008 г. стаў аграгарадок Геранёны.
У 2009 г. уведзена ў эксплуатацыю Юрацішкаўская гарпасялковая бальніца, адкрыўся Іўеўскі музей нацыянальных культур, у Ліпнішках адбылося адкрыццё дыягнастычнай станцыі.
2010-2020 гг.
У 2011 годзе была адкрыта робатызаваная ферма “Ціўнавічы” філіяла “Азот-Агра” УСП «Новы Двор-Агра».
У 2012 годзе ў Іўе адбылася знакавая падзея – адкрыццё памятнага знака ў гонар сяброўства і згоды паміж канфесіямі Іўеўшчыны, якую насяляюць беларусы, палякі, рускія, татары і людзі іншых нацыянальнасцей. У гэтым жа годзе ўвайшоў у строй Лелюкінскі дз/с-СШ, адбылося перапрафіліраванне Бакштаўскай участковай бальніцы ва ўрачэбную амбулаторыю ў новым адрамантаваным будынку.

У 2013 годзе адбылося адкрыццё экспазіцыі “Кола гісторыі”.
У 2018 годзе Іўеўшчына вонкава змянілася пры падрыхтоўцы да абласнога фестывалю працаўнікоў сяла “Дажынкі- 2018”, які адбыўся ў лістападзе гэтага ж года.
Галоўнай падзеяй 2019 года стаў рабочы візіт на Іўеўшчыну Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі. У перыяд з 2014 па 2019 гады ў раёне ўведзена ў эксплуатацыю 20443 кв. м. агульнай плошчы жылых памяшканняў.

У 2019 годзе ў населеных пунктах раёна пражывае 22 458 чалавек, якія па нацыянальным прызнаку размеркаваліся наступным чынам: 80% беларусаў, 15,3 % палякаў, 2,4 % рускіх, 1,8 % татар, 0,7 % іншых нацыянальнасцей.
Хотите читать актуальные новости Ивья и Ивьевского района первыми? Подписывайтесь на наш Телеграм-канал по ссылке https://t.me/ivyenews
Да друку падрыхтавала
Ірына БУТУРЛЯ.
(Працяг будзе).






