Экономика

Дайліды запрашаюць на свята «Повязь часоў»

Усё мае свой працяг жыцця,

нітка – ў туга навітым клубку, 

песня – ў водгаласу рэха, 

сонца – ва ўсмешцы дзіцяці. 

Свой працяг жыцця мае і народнае мастацтва.

Запрашаем  21 красавіка 2024 года на свята народнага мастацтва “Повязь часоў”, якое адбудзецца ў 12:00  у  аг.Дайліды  на пляцоўцы каля сектара культурна-масавай і асветніцкай работы.

У праграме:

урачыстае адкрыццё свята; 

дэфіле ў народных касцюмах з элементамі вышыўкі і саломкі; 

канцэрт народнага ансамбля народнай песні “Спадчына” аддзела культурна-масавай і асветніцкай работы аг.Лаздуны1; 

дэфіле ў саламяных  капелюшах “Уся справа ў капелюшы”; 

гульнёвая праграма “Вясковая ідылія” сектара культурна-масавай і асветніцкай работы аг.Дайліды; 

майстар-клас “Танцуем па-даўнейшаму” (“Кракавяк”, “Беларуская полька”, “Лысы”);

этнапраграма з наведваннем музейнай экспазіцыі “Саламяная казка”; майстар-класы па традыцыйных відах рамёстваў: саломапляценне, выцінанка, лазапляценне, вышыўка; выстаўка народнай творчасці, бяспройгрышная латарэя. 

Працуе фотазона і фотавыстаўка “З гісторыі свята”. 

Будзем рады бачыць вас у нас!

Хотите читать актуальные новости Ивья и Ивьевского района первыми? Подписывайтесь на наш Телеграм-канал по ссылке https://t.me/ivyenews