Экономика

У Іўі адбылося святочнае адкрыццё выставы дэкаратыўна-прыкладной творчасці “Прыгажосць сваімі рукамі” таленавітага майстра Алены Гаданчук

У Іўеўскім цэнтры культуры і вольнага часу адбылося святочнае адкрыццё выставы дэкаратыўна-прыкладной творчасці “Прыгажосць сваімі рукамі” таленавітага майстра, актыўнага ўдзельніка клуба майстроў народнай творчасці “Скарбніца” Алены Гаданчук.  Усяго на персанальнай выстаўцы майстра прадстаўлена  боль  30 работ у тэхніцы пляценне з папяровых трубачак (кошыкі, хлебніцы, цукерніцы)  і валянне з воўны.

Сама жанчына працуе спецыялістам па ўліку і кантролю таварна-матэряльных каштоўнасцей ААТ “Нёманская Іскра”, а ў вольны ад работы час займаецца любімай справай.  

Майстэрству вышыўкі, вязання і шыцця майстрыца навучылася яшчэ ў дзяцінстве ад матулі. А знаходзячыся ў дэкрэтным водпуску, дарэмна  не траціла час, а асвойвала новыя віды дэкаратыўна-прыкладной творчасці. Асабліва яе зацікавіла пляценне з папяровых трубачак і валянне з воўны.

Вырабы Алены  можна ўбачыць на  раённых мерапрыемствах. Майстар з вялікай ахвотай дзеліцца сваімі навыкамі з ўсімі жадаючымі. І падчас мерапрымества яна з задавальненнем  паказала майстар-клас  па валянню з воўны для ўдзельнікаў клуба “Скарбніца”. Зрэшты, валенне – вельмі старадаўняе рамяство, сакрэты якога перадаваліся ў сем’ях з пакалення ў пакаленне. Яно было здаўна распаўсюджана на Беларусі, але з развіццём тэхналогій прыйшло ў заняпад. Сёння старажытная тэхніка апрацоўкі лямцу зноў на піку папулярнасці. З воўны робяць утульныя валёнкі, мілыя цацкі, стыльныя ўпрыгажэнні, модныя сумкі і рознае адзенне.

Застаецца дадаць, што персанальная выстава  дэкаратыўна-прыкладной творчасці “Прыгажосць сваімі рукамі” Алены Гаданчук будзе працаваць да 26 красавіка. З 9 да 17 гадзін (выхадныя – панядзелак і аўторак).  Ёсць магчымасць набыць вырабы.

Хотите читать актуальные новости Ивья и Ивьевского района первыми? Подписывайтесь на наш Телеграм-канал по ссылке https://t.me/ivyenews

Ірына Бутурля.