…Каб белы свет не здаўся вузкім,
Каб годна жыць паміж людзей,
Любіце мову беларускую,
Любіце з кожным днём мацней.
Л.Дайнека
“Мова – душа народа” – такую назву атрымаў Тыдзень беларускай мовы і літаратуры, які праходзіць у Іўеўскай СШ з 19 па 24 лютага. Менавіта таму стартаваў тыдзень з тэматычнай iнфармацыйнай гадзіны “Спачатку было слова”, своеасаблівага анонса запланаваных мерапрыемстваў. Вучняў 10-11-ых запрасілі на літаратурную гасцёўню “Мужнасць таленту”, прысвечаную 100-годдзю з Дня нараджэння беларускага пісьменніка Васіля Быкава. Успаміны пра аўтара, чытанне ўрыўкаў з яго твораў у выкананні вучняў…Напрыканцы ўвазе старшакласнікаў быў прапанаваны відэафільм і буктрэйлеры па матывах твораў Васіля Быкава.

А далей… На нейкі час вучні нашай школы сталі ўдзельнікамі і арганізатарамі розных мерапрыемстваў. Сярод іх — літаратурны брэйн-рынг “Паўтараем, гуляем, на роднай мове размаўляем” для вучняў 3-іх класаў, вусны часопіс “Квітней, мая родная мова!”, на які запрасілі навучэнцаў 8-ых класаў, інтэрактыўная гульня “Як ты дорага мне, мая родная мова!” для вучняў 7-ых класаў. А школьны музей гасцінна адчыніў свае дзверы і запрасіў на музейны занятак “Смак беларускай мовы” вучняў 5-ых класаў.

Падчас правядзення прадметнага тыдня школьнікі адкрываюць для сябе штосьці новае. Усім вучням прадстаўлена магчымасць раздзяліць радасць поспеху, удзельнічаць самім у мерапрыемствах ці ў якасці гледачоў суперажываць сваім аднакласнікам. Вучні змаглі пераканацца ў прыгажосці і непаўторнасці беларускай мовы, пашырыць свой кругагляд і эрудыцыю.
“Мова – гэты вялікі народны скарб,- пісаў Іван Мележ. — Яе нельга не паважаць, як нельга не паважаць родны народ”. Толькі праз родную мову, праз беларускае слова адраджаецца душа чалавека…
Хотите читать актуальные новости Ивья и Ивьевского района первыми? Подписывайтесь на наш Телеграм-канал по ссылке https://t.me/ivyenews
Разалія Сафарэвіч, настаўнік беларускай мовы і літаратуры Іўеўскай СШ.






