Экономика

Інтэрактыўныя гульні, прызавая латарэя, выкананне беларускіх песень і шмат іншага. У Эйгердаўскай СШ праходзіць тыдзень беларускай мовы і літаратуры

Тыдні беларускай мовы і літаратуры ў нашай школе заўсёды з’яўляюцца яркай і запамінальнай падзеяй. Не стаў выключэннем і гэты, які праходзіць з 19 па 25 лютага 2024 года ў Эйгердаўскай сярэдняй школе.

Агульны, цёплы, душэўны настрой надаў усяму тыдню першы дзень, які прайшоў пад дэвізам: “Рускай мове дай разгрузку – размаўляй па-беларуску”. З самай раніцы пачаліся сюрпрызы: адгадай беларускае слова– атрымай беларускую цукерку, выцягні прызавую латарэю з афарызмамі – атрымай дзявятку або дзясятку па беларускай літаратуры. У гэты дзень вучні падрыхтавалі прэзентацыі віншавальных паштовак “Пажаданні роднай мове”.

У другі дзень былі праведзены інтэрактыўныя гульні з вучнямі 5-7 класаў, а таксама цікавая і займальная экскурсія ў школьным музеі “Аб чым нам раскажуць старыя рэчы?”.

Трэці дзень, а менавіта 21 лютага — дзень роднай мовы, прайшоў насычана рознымі мерапрыемствамі. Пачаўся марафонам “Мова родная – мова модная” (слуханне і выкананне беларускіх песень). Затым вучні старэйшых класаў, настаўнікі і работнікі школы прынялі ўдзел у напісанні абласнога дыктанта “Сімвал бязмерных выпрабаванняў беларусаў”. Яшчэ ў гэты дзень вучні пачатковых класаў паказалі свае таленты ў конкурсе вершаў беларускіх аўтараў.

Тыдзень яшчэ прадаўжаецца і кожны яго дзень праходзіць цікава, пазнавальна, займальна. Мы з задавальненнем прымаем удзел ва ўсіх мерапрыемствах тыдня. 

 

Хотите читать актуальные новости Ивья и Ивьевского района первыми? Подписывайтесь на наш Телеграм-канал по ссылке https://t.me/ivyenews

 Ад імя вучняў школы Ганна Кулешо,  вучаніца 9 класа.