У Іўеўскім цэнтры культуры і вольнага часу адкрылася персанальная выстава народнага майстра по саломапляценні Веры Чурэйна. Патрэбна зазначыць, што ганаровае званне “народны майстар” жанчына атрымала напрыканцы мінулага года, а пасведчанне – ужо ў бягучым з рук старшыні Гродзенскага аблвыканкама Уладзіміра Караніка на справаздачнай нарадзе работнікаў культуры.

Больш дваццаці гадоў Вера Паўлаўна займаецца саломапляценнем і перадае сваё рамяство маладому пакаленню праз дзейнасць гурткоў, майстар-класы і выставы. А дакранулася яна ўпершыню да іскрыстай саломкі на курсах павышэння кваліфікацыі ў г. Гродне.
Майстар выконвае работы ў тэхніцы плоскае і аб’ёмнае пляценне, саламяная пластыка, дэкаратыўная скульптура, аплікацыя саломкай, змешаная тэхніка. Самымі знакамітымі вырабамі сталі яе капелюшы, адзін з якіх быў падораны Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнка падчас наведваннем ім нашага горада . Другі – атрымаў у падарунак Віктар Лукашэнка на спартыўна-культурным фестывалі “Вытокі” у Навагрудку.
Вера Чурэйна з’яўляецца адным з носьбітаў традыцый саломапляцення на Іўеўшчыне, лаўрэатам прэміі імя Аляксандра Дубко “За творчыя дасягененні ў галіне культуры і мастацтва ў 2018 годзе, членам Рэспубліканскага саюза майстроў народнай творчасці.

Яе работы знаходдзяцца ў музеях Гродзенскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці , Беларускага фонда культуры, у прыватных калекцыях у Расіі, Літве, Англіі, ЗША, Галандыі, Польшы.
Залатой саломкай ад Веры Чурэйна зіхацяць раённыя падворкі традыцыйнай культуры на міжнародных, рэспубліканскіх, абласных, раённых святах і фестывалях. Яе работамі ўпрыгожаны сцэнічныя касцюмы нашых работнікаў культуры.
Застаецца дадаць, што персанальная выстава народнага майстра по саломапляценні Веры Чурэйна працуе да 25 лютага з 9 да 17 гадзін (выхадныя панядзелак, аўторак). Прыходзьце на сустрэчу з цудоўным!
Хотите читать актуальные новости Ивья и Ивьевского района первыми? Подписывайтесь на наш Телеграм-канал по ссылке https://t.me/ivyenews
Ірына Бутурля.






