Культура и творчество

Творчыя справаздачы. Няхай песня чароўная льецца

На працягу студзеня-лютага ва ўстановах клубнага тыпу раёна праходзяць справаздачныя канцэрты калектываў аматарскай творчасці. 4 лютага справаздачны канцэрт творчых калектываў «Няхай песня чароўная льецца» адбыўся ў аддзеле культурна-масавай і асветніцкай работы аг.Лаздуны 1.

Жыхароў аграгарадка радавалі сваім мастацтвам: народны ансамбль народнай песні «Спадчына», гурток сольнага спявання, драматычны калектыў, дзіцячы вакальны ансамбль «Крынічка», дзіцячы фальклорны ансамбль «Жавароначкі».
Гледачы атрымалі задавальненне ад звонкіх, вясёлых і жыццярадасных, а таксама прыгожых лірычных песень, ад душэўных вершаў.
На мерапрыемстве адбылося віншаванне сямейнай пары Каспяровіч з нагоды 24-й гадавіны вяселля. За гады сумеснага жыцця Пётр і Вольга Каспярові-чы нарадзілі дваіх дзяцей, стварылі моцную, дружную сям’ю, заснаваную на ўзаемнай любові і павазе. Сям’я Каспяровіч з’яўляецца прыкладам добрых сямейных узаемаадносін, правільнага выхавання і рознабаковага развіцця дзяцей.
Усе прысутныя засталіся задаволены цёплай душэўнай атмасферай, якая панавала на канцэрце, і добрым выканальніцкім майстэрствам удзельнікаў творчых калектываў.

І. КАПУСТА,
вядучы метадыст аддзела народнай творчасці Іўеўскага цэнтра культуры і вольнага часу.