Главное

Незабыўныя ўражанні

Лепшае, што здараецца з намі ў жыцці, — гэта нараджэнне дзяцей. Менавіта толькі дзякуючы дзіцяці мы можам спазнаць сапраўднае пачуццё чалавечага шчасця.

Сучасныя жанчыны імкнуцца рэалізаваць сябе не толькі ў прафесійнай сферы, шлюбе, сямейным жыцці, але і ў галоўным сваім прызначэннібыць мамай.

Стала выдатнай традыцыяй у маі, месяцы Марыіжанцыны свету, якая дала і дае прыклад жыцця для кожнай жанчыны, у касцёле святых апосталаў Пятра і Паўла праводзіць імшу за маленькіх, нядаўна народжаных дзетак. Ініцыятарам і арганізатарам такой незвычайнай сустрэчы ўжо сем год запар стаў ксёндз Ян Гавецкі.

16 мая, у панядзелак, зехаліся да касцёла ў сваіх каляскахэкіпажах» самыя маленькія парафіяне са сваімі мамамі і татамі, старэйшымі брацікамі і сястрычкамі, бабулямі і дзядулямі. У касцёле было святочна і ўрачыста, весела і шумна.

Пад час святой імшы ўсе дзякавалі Богутворцу за дар мацярынства, дар любові і шчасця, маліліся за здароўе і добры лёс для сваіх дзетак, прасілі ласкі і апекі Маці Божай на кожны дзень нашага жыцця. Усе дзеці атрымалі благаславенне ад ксяндзоў і медальёны на каляску. Сапраўдным сюрпрызам сталі падарункі, падрыхтаваныя для ўсіх маленькіх парафіян. І яшчэ адзін хвалюючы момантагульная фатаграфія ўдзельнікаў імшы.

Незабыўныя ўражанні ад такой урачыстай сустрэчы надоўга застануцца ў памяці. Хочацца выказаць словы шчырай падзякі за праяўленую ўвагу і перажытыя шчаслівыя хвіліны ксяндзу Яну, пробашчу парафіі святых апосталаў Пятра і Паўла ў Іўі, ксяндзу Віталію, ксяндзу Алегу і іншым. А яшчэ хочацца спадзявацца, што такая прыгожая традыцыяімша за маленькіх дзетакбудзе мець працяг.

З удзячнасцю і павагай

ад усіх удзельнікаў імшы,

Л. БАКУН.