Актуальное

Удзельніца «Навагодняга агеньчыка» у абласным цэнтры падзялілася ўражаннямі ад мерапрыемства

У рамках Рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Ад усёй душы» прайшоў святочны «Навагодні агеньчык», які аб’яднаў каля 60 прадстаўнікоў старэйшага пакалення з усіх раёнаў Гродзеншчыны. Гэта заслужаныя працаўнікі сферы адукацыі, культуры, аховы здароўя, сельскай гаспадаркі, прамысловасці і не толькі. Людзі, якія прымаюць актыўны ўдзел у жыцці свайго рэгіёна, працягваюць не толькі словам, але і справай услаўляць родны край.

Павіншаваць прадстаўнікоў «залатога ўзросту» з навагоднімі святамі прыйшлі ганаровыя госці: старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Каранік, памочнік Прэзідэнта — інспектар па Гродзенскай вобласці Юрый Караеў, намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама Віктар Пранюк, старшыня камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Гродзенскага аблвыканкама Вольга Сядзельнік,  старшыня Гродзенскай абласной рады ветэранаў Іван Тустаў.

У ліку запрошаных на «Навагодні агеньчык» — Алена Іванаўна Смалянічэнка з аг. Геранёны. Яна падзялілася ўражаннямі ад мерапрыемства.

–З 19 раёнаў прысутнічалі больш за 60 чалавек. Кірауніцтва Гродзенскага аблвыканкама сярдэчна павіншавала ўсіх з Новым годам і выказалі цёплыя пажаданні.

Я асабіста пазнаемілася з цікавай жанчынай з в.Страчаняты Даніславай Лявонаўнай Швыдрык. 10 год яна працавала брыгадзірам паляводчай брыгады. 17 год – аграномам  калгаса “Прынёманскі”. Мае шмат ўзнагарод, у тым ліку: Ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі, Працоўнага Чырвонага Сцяга, значок “Выдатнік сельскай гаспадаркі Беларусі”. Была пераможцам многіх пяцігодак, кандыдат у члены ЦК Кампартыі Беларусі. Вось такая цікавая гісторыя нашай Радзімы праз лес аднаго працавітага чалавека.

Кожны удзельнік акцыі атрымаў падарунак ад Дзеда Мароза і Снягуркі. Слухалі песні ў выкананнні артыстаў і гасцей сустрэчы. Зрабілі многа фотаздымкаў на добры ўспамін аб гэтай падзеі, – поделилась Елена Ивановна.

Хотите читать актуальные новости Ивья и Ивьевского района первыми? Подписывайтесь на наш Телеграм-канал по ссылке https://t.me/ivyenews

Падрыхтаваў Кірыл Маціфейчык.