0
Великая Отечественная война в судьбах и фактах

Прызнанне пакаленню пераможцаў

Вялікую ўзнагароду напярэдадні галоўнага свята нашай краіны — Дня Незалежнасці і 70- годдзя вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў  — атрымаў старшыня Іўеўскай раённай арганізацыі Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў, ветэран Вялікай Айчыннай вайны Аляксей Рыгоравіч Гончанка. Ёй стала Ганаровая грамата за актыўную грамадскую дзейнасць і значны ўклад у развіццё ветэранскага руху,  падпісаная старшынёй Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта У. Краўцовым.

Іўеўскую раённую арганізацыю Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў Аляксей Рыгоравіч узначальвае больш 13 гадоў. На працягу сваёй кіраўніцкай дзейнасці разам са сваімі аднадумцамі, сярод якіх нямала такіх жа актыўных і ініцыятыўных ветэранаў,  праводзіць вялікую работу па грамадзянска-патрыятычнаму выхаванню падлеткаў і моладзі. У запрашэнні ва ўстановы адукацыі і культуры 90-гадовы ветэран  (зрэшты, аб яго ўзросце гавораць толькі лічбы ў пашпарце і не больш) не мае патрэбы, таму што часцей сам ініцыіруе такія мерапрыемствы. З задавальненнем дзеліцца з падрастаючым пакаленнем сваім вялікім вопытам і мудрасцю, адмысловымі ведамі па гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, да дэталей ведае увесь гістарычны шлях іўеўскага краю. Гутарыць з ім — вялікае задавальненне і дарослым, і дзецям.

Цяжка ўявіць без удзелу гэтага чалавека любую ўрачыстасць, якая праходзіць у горадзе ці раёне. Яго талент прамоўцы, напэўна, вядомы кожнаму іўяўчаніну.

Сярод вялікай колькасці ўзнагарод, якімі Аляксей Рыгоравіч быў узнагароджаны за увесь свой жыццёвы шлях,  найбольш каштоўныя, безумоўна, медаль «За адвагу»,  ордэн Айчыннай вайны 2 ступені, ордэн «Партызану Вялікай Айчыннай вайны», падзяка ад Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А. Лукашэнка. А нядаўна гэты вялікі спіс папоўніўся прысваенне А. Гончанка на святе, прысвечаным 570-годдзю г. Іўе, званне Ганаровага грамадзяніна горада.

Ветэран лічыць сябе савецкім чалавекам, таму што быў выхаваны  пры савецкай уладзе, і пазначае, што быў нядрэнна выхаваны. Менавіта тое пакаленне савецкіх людзей адолела магутнейшую машыну пад назвай «фашызм»…

І. БУТУРЛЯ.

С. ЗЯНКЕВІЧ (фота).