3 сакавіка 2023 года,у аддзеле рамёстваў і традыцыйнай культуры ДУК «Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу» прайшло адкрыццё персанальнай выставы майстра па саломапляценню «Уся справа ў капелюшы» Чурэйна Веры Паўлаўны.
На выставе была прадстаўлена непаўторная калекцыя саламяных капелюшоў, створаных залатымі рукамі Веры. Так сама Вера Паўлаўна дарослым і дзецям прадэманстравала майстар клас па пляценню зубаткі з саламянай стужкі.











