Культура и творчество

Археалагічная калекцыя музея нацыянальных культур стала багацейшай на 78 адзінак

Рэчы, якія памятаюць графоў Замойскіх. Археалагічная калекцыя музея нацыянальных культур стала багацейшай на 78 адзінак захоўвання.

У асноўны фонд музея ўключаны:

дахоўка з цаглянага завода У. Брахоцкага (Морына, пач. ХХ ст.);

фрагмент кафлі з паравога кафляна-ганчарнага завода І.Я.Авербуха (Мінская губерня, к. ХІХ-пач. ХХ стст.) і інш.

Разынкай калекцыі стала кафля з сядзібнага дома былых уладальнікаў Іўя — графоў Замойскіх.

«Мы вырашылі не хаваць яе ў фондасховішча, — кажуць супрацоўнікі музея. — У хуткім часе вы ўбачыце, што ў нас атрымалася. Сачыце за навінамі!».

https://web.telegram.org/k/#@ivye_museum