Культура и творчество

Прыгожы кветкавы край

23 ліпеня творчым калектывам аддзела культурна-масавай і асветніцкай работы аг. Лаздуны 1 праведзена свята кветак «Цветочный калейдоскоп».

 

Адкрыла свята намеснік старшыні Іўеўскага райвыканкама Лідзія Вайцехаўна Носуль , якая сказала, што «Лаздуны — прыгожы кветкавы край, дзе жыве шмат кветкаводаў-аматараў».

Жыхары аграгарадка Лаздуны 1 прынялі актыўны ўдзел у конкурсе  на лепшы кветнік «Цветовод-любитель-2017». На свяце былі падведзены вынікі конкурсу і адбылося ўзнагароджанне лепшых кветкаводаў.

Добры святочны настрой стварылі канцэртныя праграмы салістаў Іўеўскага цэнтра культуры і вольнага часу і г.п. Вішнева Валожынскага раёна.

Свята прадоўжылася сюжэтна-гульнёвай праграмай «Путешествие в мир цветов» і танцавальна-забаўляльнай праграмай «Цветы-улыбки природы.

Для гледачоў працавалі дзіцячыя атракцыёны, фотавыстаўка «Цветы в нашей жизни», выстаўка-продаж аксесуараў для прычосак «Цветочный рай», фэйс-арт, выстаўка кветкавых кампазіцый  «Цветочная фантазия», выстаўка-продаж кветак і дэкаратыўных кустоў.

 

Л. Кішкель.