Культура и творчество

«Іпаліт Корвін-Мілеўскі — гонар зямлі Лаздунскай»

У красавіку мінулага года ў аддзеле культурна- масавай і асветніцкай работы аг.Геранены ДУК “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу” адбылося адкрыццё гісторыка-культурнага праекта «Іўеўшчына: знакамітыя землякі». У рамках праекта  праведзены мерапрыемствы, прысвечаныя знакамітаму роду Корвін-Мілеўскіх, якія жылі на Іўеўшчыне ў канцы ХІХ – пачатку ХХ стагоддзяў. Мерапрыемствы прайшлі ў рамках 170- годдзя з дня нараджэння калекцыянера, падарожніка і патрыёта Ігнація Корвін-Мілеўскага.

У бягучым годзе спаўняецца 140 год, як старэйшы брат Ігнація Іпаліт Корвін –Мілеўскі атрымаў ад бацькі ў спадчыну Лаздуны. Дзякуючы добрай адукацыі і матэрыяльным магчымасцям Іпаліт КорвінМілеўскі паспрыяў сацыяльна-эканамічнаму развіццю лаздунскіх зямель Іўеўскага края.

 

19 красавіка 2017 года ў 12.00 ў аддзеле культурна-масавай і асветніцкай работы аг.Лаздуны 1 адбудзецца працяг гісторыка-культурнага праекта. Запрашаем ўсіх жадаючых на краязнаўчыя чытанні  «Іпаліт Корвін- Мілеўскі — гонар зямлі Лаздунскай».  Для вас будуць працаваць выстаўкі:  фотаздымкаў «Гісторыя і сучаснаць роднага краю», народнай творчасці «Наша Спадчына», літаратуры «Корвін- Мілеўскія — гонар зямлі Івейскай», выстаўка-конкурс дзіцячага малюнка «Родная старонка». Пад час мерапрыемства будзе магчымасць даведацца пра жыццё Іпаліта Корвін- Мілеўскага, паслухаць добрыя песні ў выкананні калектываў аматарскай творчасці ўстановы культуры аг.Лаздуны1 і пабываць на экскурсіі ў музеі народнага побыту ДУА «ВПК Бобравіцкі дзіцячы садсярэдняя школа».