19 сакавіка 2017 годаў у сектары культурна-масавай і асветніцкай работы аг.Дайліды Іўеўскага цэнтра культуры і вольнага часу праведзена свята народнай творчасці «Повязь часоў».

Падчас мерапрыемства праведзены: дзіцячая музычна-танцавальная кампазіцыя «Скарбы зямлі беларускай»; канцэртныя праграмы ансамбля народнай музыкі «Вечарынка» аддзела культурна-масавай і асветніцкай работы аг.Геранёны; фальклорнага ансамбля»Жытніца» аддзела культурна-масавай і асветніцкай работы аг.Субботнікі; салістаў Карэліцкага цэнтра культуры і народнай творчасці Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці; дэфіле стылізаваных народных касцюмаў з калекцыі аўтарскіх работ майстроў Іўеўшчыны; сюжэтна-гульнёвая праграма «Вясёлыя кабеты»; майстар-клас па народных танцах: «Нарэчанька», «Полька-бабачка», «Кракавяк».
На працягу свята працавалі бяспройгрышная латарэя і майстар-класы па традыцыйных відах рамёстваў ад майстроў: Веры Паўлаўны Чурэйна, Таццяны Віктараўны Рынгель, Ірыны Рэгінальдаўны Смірновай (саломапляценне); Вольгі Віктараўны Свістун, Ганны Іванаўны Пуйдак (вышыўка); Анастасіі Сяргееўны Багушэвіч (выцінанка).
Гледачы з задавальненнем наведалі музейны пакой «Саламяная казка», выстаўкі літаратуры, народнай творчасці і сувенірнай прадукцыі.
Беларускі фальклор з’яўляецца крыніцай народнай творчасці: песень, танцаў, прыказак, прымавак, рамёстваў, абрадаў і святаў — повяззю часоў мінулага і сучаснага.
Л. КІШКЕЛЬ,
загадчык аддзела народнай творчасці Іўеўскага цэнтра культуры і вольнага часу.






