Культура и творчество

Як Вера Паўлаўна збірала скарб у чамадан…

Так сталася, што і юбілейная дата ў жыцці гэтай апантанай творчай натуры супала з Годам культуры, якім стаў у Беларусі сёлетні 2016 год. Не здарма гэта ўсё, хутчэй, глыбока сімвалічна. Насуперак усяму такія людзі, як Вера Паўлаўна Чурэйна, знаходзяць свае правільныя жыццёвыя і прафесійныя шляхі. Дарма, што скончыла палітэхнічны тэхнікум па эксплуатацыі кінаабсталявання, а стала зусім не кінатэхнікам, а найпершым у раёне народным майстрам па саломапляценні, першапраходцам у сонечным рамястве — найдаўнейшым рамястве нашых прашчураў, найпрыгажэйшым…

Культура раёна атрымала сапраўднага падзвіжніка на сваёй ніве толькі таму, што на вёсцы ёй у свой час знайшлася толькі адна работау вясковым клубеЛелюкінскім Доме культуры

Шлях дзяўчынкі, дзяўчыны, маладой жанчыны ў Лелюкі, якія сталі назаўжды жыццёвай прыстанню, быў не простым, а часам і вельмі цяжкім. Аднак быў у ёй той самы грунтоўны стрыжань, які вывядзе з любых цяжкасцей, які застаўляе верыць у ідэю, людзей наўкол, у свае асабістыя сілы; які дае разуменне, што першнаперш усё залежыць ад самога сябе. І свет наўкол заўжды мяняецца да лепшага, калі ты асабіста нясеш у яго хоць крышачку таго лепшага.

Ёй заўжды хацелася быць лепшай, быць асаблівай. Мо таму, што на самой справе не было ў яе жыцці таго чалавека, які б ёй аб гэтым казаў без усялякіх заслуг. Не было ў дзяўчынкі ні мамы, ні таты. Толькі яны скажуць, што ты самы лепшы, самы разумны, самы здатны, самы прыгожы. Яна імкнулася ўсё гэта сказаць сама сабе праз поспехі ў вучобе, мастацкай самадзейнасці, спорце, грамадскім жыцці Хоцімскай школыінтэрната, што знаходзілася ў Касцюковіцкім раёне Магілёўскай вобласці. Камсамолка, спартсменка, актывістка, завадатар усіх добрых спраўЯк шмат эпітэтаў меў той час для падлеткаў і моладзі, якім цяжка было жыць абыякава!

Затым яна вучылася ў палітэхнічным тэхнікуме, а кожнае лета праводзіла ў студэнцкім будаўнічым атрадзе, які працаваў у самых аддаленых кутках былога СССР. І са школы, і з тэхнікума, і з будаўнічых атрадаў складвала яна ў свой асаблівы сейфчамадан граматы і дыпломы, лісты падзякідоказ таго, што яна (без таты і мамы) — лепшая і разумная.

Лёс даў ёй найвялікшае шчасцесяброў і добрых людзей на жыццёвым шляху. Ніводных канікул яна не правяла ў школеінтэрнаце. Сябры і сваякі забіралі яе дамоў.

Тады, у юнацтве, сустрэла яна сяброўку на ўсё жыццёАлу Грыкень з вёскі Лелюкі. Стала амаль членам іх сямі, адагрэлася ў іх і душой, і сэрцам. У Лелюках і свайго суджанага сустрэла

Забыўшыся аб горадзе (працавала ў магілёўскім кінатэатры «Космас» інжынерам па эксплуатацыі кінаабсталявання і займалася завочна ў палітэхнічным інстытуце), паехала да мужа ў вёску на ІўеўшчынуТам працавала кінамеханікам.

Біяграфія працягвалася ў тым жа ключыпадзякі, граматы. Не магла яна не быць лепшай. І жонкай такой стала, і маці двух чароўных дзяўчынак. А затым ёй прапанавалі заняць пасаду дырэктара Лелюкінскага Дома культуры.

І яна сваёй гіперадказнасцю да любой справы, сваёй добрасумленнасцю і працавітасцю вярнула ва ўстанову культуры самукультуру: і паводзін, і адносін, і працы ўстановы ў патрэбным накірунку. Дом культуры стаў пры ёй сапраўдным асяродкам культурнага жыцця на вёсцы.

Прайшло крыху часуі Веру Чурэйна накіравалі на курсы па саломапляценні. Час такі быўкультработнікі сталі актыўна шукаць і адраджаць народныя рамёствы, промыслышыкоўны пласт беларускай культуры. Кожны клуб, кожная бібліятэка лічылі для сябе прэстыжным мець этнакуткі, музеі. Экспанаты іхпаднятыя з небыцця рэчы сялянскага побыту, дзяружкі, перабіранкі, вышываныя рэчы, калаўроты, шмат чаго іншага.

У Лелюках жыццё віравала ў тым жа беларускім, нацыянальным накірунку. А янаЯна быццам была створана для таго, каб сваёй цёплай істотай даваць жыццё цёпламу майстэрству. І зайграла сонейкам саломка пад яе ўмелымі рукамі.

За два дзесяцігоддзі яна стварыла цэлую калекцыю творчых работнепаўторных, цудоўных. Здаецца, майстэрства адно. Формы і стылітаксама, аднак кожны майстар дадае нешта сваё, што ідзе з душы, з істоты. Таму і ўзоры, і нюансы работ атрымліваюцца рознымі.

Менавіта яе значны ўклад у адраджэнне народных рамёстваў, яе поспехі і поспехі яе гурткоўцаў у саломапляценні былі прычынай таго, што сельскі Дом культуры ў Лелюках набыў статус цэнтра народнай творчасці. А Вера Паўлаўна стала яго дырэктарам.

Асноўнымі накірункамі дзейнасці ўстановы сталі зберажэнне і развіццё нацыянальных культурных традыцый, адраджэнне традыцыйнай культуры свайго рэгіёна, развіццё мастацкатворчых здольнасцей, арганізацыя змястоўнага вольнага часу насельніцтва.

Дырэктар Лелюкінскага цэнтра народнай творчасці, майстар па саломапляценні, член саюза майстроў Рэспублікі Беларусь Вера Паўлаўна Чурэйна з выставамі сваіх саламяных вырабаў стала ўдзельніцай кожнага Усебеларускага фестывалю нацыянальных культур у г. Гродна, выставыкірмашу народных рамёстваў і промыслаў «Каляровае кола дзён» у в. Камарова Мядзельскага раёна Мінскай вобласці, Міжнароднага эканамічнага форуму «Северный вектор» у г. Ошмяны і іншых мерапрыемстваў міжнароднага, рэспубліканскага і абласнога ўзроўняў. Вера Паўлаўна неаднаразова ўзнагароджвалася дыпломамі і падарункамі за высокую якасць сваіх работ. Частка з іх знаходзіцца ў музеі абласнога метадычнага цэнтра культуры, Беларускага фонда культуры, у прыватных калекцыях жыхароў Расіі, Літвы, Англіі , ЗША, Галандыі, Польшчы і іншых.

Яна пайшла ўжо на заслужаны адпачынак, аднак працягвае займацца саломапляценнем дома, вучыць гэтаму дзяцей у гуртках.

Дзве дачушкі пераўтварыліся ў дзвюх прыгожых маладых жанчын. Выйшлі замуж, нарадзілі маме і тату ўнукаў. Усе яны сабраліся на юбілейны дзень нараджэння, а таксама сябры, якія з ёй з самога юнацтва, родныя, суседзі. Як шмат людзей зараз у жыцці Веры Паўлаўны, якія могуць сказаць тыя чаканыя з дзяцінства словы: «Ты самая лепшая, самая цудоўная, самая патрэбная«.

Ёсць у Веры Паўлаўны чамадан, якімі яшчэ карысталіся ў сярэдзіне і нават крыху напрыканцы 20 стагоддзя, калі ехалі ў дарогу. У кагосьці ён даўно на гарышчы, хтосьці аднёс яго на сметнік, а ў Чурэйнаў той чамадан чамусьці яшчэ стаіць на самым відным месцы. І заўжды зацікавіць кожнага з гасцей. І амаль кожны задасць пытанне: а што ў тым чамадане?

Задалі і мы такое ж пытанне, хоць адказ напрошваўся сам па сабе. Тампамяць, тамуспаміны, тамспадчына, там дзяцінства і мары пра лепшае жыццё, там жа і спраўджаныя надзеі гэтай дзіўнай жанчыны, майстрыцы Веры Паўлаўны Чурэйна. Тамжыццёвы лёс. Ну як жа яго выкінуць?! Нездарма разумныя сваімі асаблівымі ўсходнімі пачуццямі і адчуваннямі кітайцы стварылі ў сваёй Паднябеснай музей памяці, куды кожны можа прынесці самыя дарагія рэчы са свайго мінулага жыцця. Іх немагчыма выкінуць, адарваць ад душы, аднак і дома ім ужо няма месца. І тады іх можна пераўтварыць у экспанаты гэтага дзіўнага музеяданіны людской удзячнасці жыццю

 

В. ГУЛІДАВА.