Культура и творчество

Сайт Музея Максіма Багдановіча атрымаў Дыплом Інтэрнэт-прэміі»ТІБО-2016″

21 красавікаў Мінску адбылася цырымонія ўручэння штогадовых Інтэрнэт-прэмій»ТІБО-2016″. У намінацыі «Культура і мастацтва» другое месца заняў Інтэрнэт-рэсурс Музея Максіма Багдановіча www.bagdanovichmuseum.by. Конкурс Інтэрнэт-прэмія міжнароднай спецыялізаванай выстаўкі ТІБО з’яўляецца прафесіянальнай прэміяй, якая штогадова прысуджаецца сеткавым працам, створаным у нацыянальным сегменце глабальнай сеткі Інтэрнэт, за значныя сацыякультурныя, тэхналагічныя і мастацкія дасягненні ў вобласці інфармацыі, культуры, мастацтва і адукацыі. Арганізатарамі конкурсу з’яўляюцца Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь, ЗАТ «Тэхніка і камунікацыі». Распрацоўшчыкам сайта Музея Максіма Багдановіча з’яўляецца вэб-студыя»Іквадарт».

По материалам сайта Гродненского облисполкома.