Главное

Шляхецкі фэст “Жамчужная зорка – палац Умястоўскіх” пройдзе ў аг. Жамыслаўль 28 мая. Даведайцеся, што ў праграме брэндавага свята

Рака пачынаецца з ручаін. Дрэва мае карані, а чалавечая годнасць і вартасць нараджаюцца з глыбокай адданасці сваёй Радзіме,  з ведання сваёй гісторыі. Дакрануцца да вытокаў багатай гісторыі Жамыслаўльскага краю запрашаем

28 мая 2022 года на шляхецкім фэсце “Жамчужная зорка – палац Умястоўскіх”, які адбудзецца ў 17.00 гадзін у аг.Жамыслаўль на тэрыторыі палацава-паркавага комплексу.

У праграме:

 — урачыстае адкрыццё “Фэст вітае гасцей”;

 — квэст-гульня “Сцежкамі старадаўняга парку”;

 — канцэрты калектываў аматарскай творчасці ўстаноў культуры  

    Іўеўскага раёна;

—  дэфіле ў стылізаваных народных касцюмах з элементамі саломкі; 

 — канцэртна — забаўляльная праграма “Вечар у Жамыслаўльскім парку”.

Упершыню на фэсце выступіць аматарскі танцавальны калектыў гісторыка-побытавых танцаў “Баламуты”  з г. Мінска. Гледачы стануць удзельнікамі танцавальнай праграмы “Серпанцін”.

        На працягу свята працуюць: атракцыёны, гандлёвыя палаткі, майстар-клас па традыцыйных відах рамёстваў, выстаўкі народнай творчасці,  выстаўка-продаж сувенірнай прадукцыі, бяспройгрышная латарэя,

выстаўкі “ З гісторыі фэста” і “115 год касцёлу св. Уладзіслава”.

У вас будзе магчымасць пакатацца на конях і адведаць духмянай юшкі.

Аркамітэт.