У аг. Геранёны прайшоў Дзень падпісчыка “Свята з “Іўеўскім краем”, які рэдакцыя раёнкі правяла сумесна з Іўеўскім участкам паштовай сувязі пры падтрымцы аддзела культурна-масавай і асветніцкай работы аг. Геранёны.



-Газету выпісвая даўно, хочацца быць у курсе падзей раёна, – сустрэла нас наша пастаянная чытачка Леаніла Іванаўна Апачка. – Чытаю кожны нумар з вялікім задавальненнем і заўсёды ў запаветныя дні – сераду і суботу – чакаю паштальёна са свежым нумарам.
На Дні падпісчыка пазнаёміліся з яшчэ з адной заўзятай нашай чытачкай, шматдзетнай маці Наталляй Чаславаўнай Цыбульскай.


-Усё падабаецца, асабліва публікацыі пра людзей, пра сем’і, – расказвае жанчына. – Нават не ўяўляю сабе, як гэта без раёнкі?! Гэта ж крыніца ўсіх навін пра жыццё нашага раёна.
Мы былі вельмі рады бачыць нашага пазаштатнага аўтара, краязнаўцу, творчага і апантанага чалавека Алену Іванаўну Смалянічэнка, якая з вялікай любоўю піша матэрыялы пра свой край і людзей, якія тут жывуць. Перыядычна яны з’яўляюцца на старонках нашай газеты і, упэўнены, карыстаюцца папулярнасцю чытацкай аўдыторыі.
-Калі я не выпішу раёнку, мяне муж дадому не пусціць, – жартуе з намі яшчэ адна жанчына (на жаль, не паспелі запісаць яе прозвішча). – Люблю вашу газету, яна цікавая, родная, свая!
Дзень падпісчыка прайшоў у цёплай сяброўскай атмасферы. Гутарылі мы са сваімі чытачамі, як з добрымі знаёмымі. І гэта надае жаданне працаваць яшчэ з большай аддачай.


Такія сустрэчы, для нас журналістаў, вельмі карысныя. Мы маем магчымасць, што называецца, паглядзець на сябе з боку. Канструктыўныя прапановы, якія выказвалі некаторыя чытачы, таксама прыйшліся дарэчы.
Усе, хто аформіў падпіску на тры месяцы, атрымаў магчымасць паўдзельнічаць у бяспройгрышнай латарэі. Удзельнікі Дня падпісчыка атрымалі суверніную прадукцыю з лагатыпам “Іўеўскага краю”.

Мы ўдзячны работнікам аддзялення паштовай сувязі аг. Геранёны: начальніку Валянціне Янаўне Пашуль, паштальёнам Галіне Браніславаўне Русакевіч і Таццяне Францаўне Більдзь, якія праводзяць вялікую работу па падпісной кампаніі на раёнку.
У Дні падпісчыка прымалі ўдзел начальнік Іўеўскага ўчастка паштовай сувязі Кацярына Вікенцьеўна Фурса і інструктар па падпісцы Марына Дзмітрыеўна Власава, якія заахвочвалі сувенірамі тых, хто аформіў падпіску на рэспубліканскія выданні.
Святочны настрой стваралі мясцовыя культработнікі на чале з задчыцай аддзела культурна-масавай і асветніцкай работы Галінай Дзіц.
І. ЛЫСАГОР, галоўны рэдактар газеты.






