2021 год для мяне быў удалым. Кожны дзень прыносіў толькі добрыя навіны.

Былі і вельмі прыемныя сюрпрызы. Так, 26 сакавіка я была запрошана ў нацыянальную акадэмію навук Беларусі як пераможца I Рэспубліканскага конкурсу творчых пісьмовых работ «За што я люблю родную зямлю», прымеркаванага да завяршэння года малой радзімы ў Рэспубліцы Беларусь.
Выйшлі мае невялікія кніжачкі: «Нявыдуманыя гісторыі» (нон-фікшн), зборнік вершаў «Барвінак», даведнік для экскурсантаў «Прыязджайце ў Геранёны».
У гэтым годзе кнігу «Геранёны», выдадзеную раней, набылі жыхары аграгарадка Геранёны, якія цяпер пражываюць у гарадах Лідзе, Мінску, Жодзіна, Маладзечна, Вільнюсе, Варшаве. Радуе, што людзей цікавіць, не адпускае родная зямля.
Памятайце, што жыццё — гэта свята, і адзначаць яго трэба кожны дзень. І няхай у вашых сэрцах заўсёды жывуць тры дабрадзеі — Надзея, Вера і Любоў.

Алена Смалянічэнка,
аг. Геранёны.
аг. Геранёны.