Культура и творчество

Роднаму краю крупінку душы прысвячаю. Навіны культуры Іўеўшчыны

Не надзівіцца багатай творчай фантазіі культработнікаў раёна, якія пераўтвараюць летнія выхадныя дні ў сапраўдныя святы творчасці, талентаў, прыгажосці, добрага настрою. Вось і сёння мы хочам расказаць, чым багаты жнівень для творчых людзей Іўеўшчыны.

У аддзеле культурна-масавай і асветніцкай работы аграгарадка Трабы прайшла комплексна-культурная праграма «Чароўныя словы і ўчынкі», якая і сапраўды была напоўнена чароўнасцю і дабрынёй.
***
У той жа дзень на пляцоўцы ля клубнай установы аддзела культурна-масавай і асветніцкай работы аграгарадка Геранёны свята для дзяцей «Летняя казка» ладзілі творчыя і няўрымслівыя геранёнскія культработнікі.
***
На канцэртнай пляцоўцы ля сваёй клубнай установы творчы калектыў аддзела культурна-масавай і асветніцкай работы аграгарадка Ліпнішкі правёў рэгіянальнае свята «Песняй працу славім».
***
Сапраўды вясёлым зрабілі адзін з выхадных дзён у аграгарадку Лаздуны1. Сапраўдныя творцы з гэтай установы культуры правялі для землякоў і гасцей аграгарадка культурную праграму «Вясёлы выхадны». На другі дзень на канцэртную пляцоўку ў старым парку ля клубнай установы гэтага аграгарадка выйшлі юныя таленты з канцэртнай праграмай «Дзіцячы зоркапад».
***
Калі граюць і пяюць удзельнікі ансамбля народнай музыкі «Вечарынка» з Геранён, ногі самі пускаюцца ў скокі. Здаецца, што ты трапіў на вечарынку мінулага стагоддзя!
Такую вось вечарынку пад назвай «Грай, гармонік!» ладзілі артысты ансамбля для вяскоўцаў з вёсак Кузьмічы і Меляхі.
***
У Бакштах правялі культурную праграму «Па сакрэту ўсяму свету». Атрымалася вельмі насычанае і цікавае правядзенне вольнага часу жыхароў вёскі на ўскрайку Налібоцкай пушчы, як, зрэшты, і заўжды бывае тут ужо шмат гадоў, дзкуючы працаздольнаму і творчаму калектыву ўстановы культуры.
***
«Саломапляценне: крокамі мінулага ў сучаснасць». Так назвалі этнапраграму, якая адбылася ў сектары культурна-масавай і асветніцкай работы аграгарадка Лелюкі. У гэтай установе, дзе працуе знакаміты майстар па саломапляценні Вера Паўлаўна Чурэйна, ёсць што сказаць на гэтую тэму.
***
«Шчаслівы той, хто з песняй сябруе»… Хто, як ні пявучыя супрацоўнікі сектара культурна-масавай і асветніцкай работы аграгарадка Дайліды, добра ведаюць сэнс гэтых слоў! Дзе толькі ні пяюць яны! Каго ні цешаць сваімі песнямі і мелодыямі! Так назвалі яны і сваю канцэртную праграму, якая адбылася на пляцоўцы ля клубнай установы.
***
Жнівень падсумоўвае цудоўную пару, летнія цёплыя дзянькі. Хутка-хутка наступіць каляндарная восень. Аднак, не хочацца адпускаць сонца. Гэтае жаданне і прагучала ў праграме для дзяцей «Лето звёздное, будь со мной», якую правялі ў аддзеле культурна-масавай і асветніцкай работы аграгарадка Ліпнішкі.
***
Свята ў вёску Куправічы прывезлі творчыя культработнікі з аграгарадка Лаздуны1.
«Роднаму краю крупінку душы прысвячаю» — так прыгожа і лірычна назвалі яны сваю праграму. Мне здаецца, што такімі словамі можна ахарактарызаваць увесь летні канцэрты сезон супрацоўнікаў клубных устаноў. Любоў да Радзімы і яе людзей чырвонай стужкай праходзіць праз кожны канцэрт, кожнае свята, кожны творчы праект. Брава!

Падрыхтавала Вера ГУЛІДАВА.