Экономика

Сёння адбудзецца свята «Ліпнішкаўскія сенакосы». Пачатак у 16.00

Сенажаць з’яўляецца  важным этапам жыцця вёскі. “Каса любіць брусок і сала кусок”, — кажа беларуская народная прыказка.  Выконваючы традыцыі продкаў, усіх жадаючых паспрабаваць свае сілы ў конкурсе ручнога сенакашэння запрашаем 15 чэрвеня 2024 года ў 16:00 гадзін у аграгарадок Ліпнішкі на  свята “Ліпнішкаўскія сенакосы”.

У праграме :

  • раённы конкурс па ручному сенакашэнню “Касец — 2024”;
  • канцэрт народнага ансабля песні “Юрацішкаўскі кірмаш” аддзела культурна-масавай і асветніцкай работы г.п.Юрацішкі;
  • сюжэтна-гульнёвая праграма “На сенакосным падворку”;
  • эстрадны канцэрт салістаў  ДУК “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу”;
  • дансінг-шоў праграма “Танцы на пракосе”

Упершыню выступіць вакальны ансамбль “Петревичский батальон” дзяржаўнай установы культуры “Навагрудскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці”.

На працягу свята працуюць: майстэрня “Касца-удальца”; падворак “Сялянскія  прысмакі”; майстар-клас  па вырабу лялькі “Траўніца”; гандлёвыя палаткі; дзіцячыя атракцыёны; выстаўкі-продажу вырабаў дэкаратыўна-прыкладной творчасці.

Госці маюць магчымасць частавацца прысмакамі беларускай кухні і наведаць пляцоўку   “Прэзентацыя – дэгустацыя дранікаў” — элемента “Стравы з таркаванай бульбы” нададзенаму статус нематэрыяльнай культурнай каштоўнасці. 

Хотите читать актуальные новости Ивья и Ивьевского района первыми? Подписывайтесь на наш Телеграм-канал по ссылке https://t.me/ivyenews

Аргкамітэт.