Экономика

«Жывой крыніцы галасы»: фальклорныя мелодыі загучалі на раённай сцэне

Раённы агляд фальклора «Жывой крыніцы галасы» прайшоў ў Іўеўскім цэнтры культуры і вольнага часу. Творчы калектыў аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры на другім паверсе арганізаваў выставу народнага мастацтва.

У раённым аглядзе фальклору «Жывой крыніцы галасы» прынялі ўдзел фальклорныя калектывы і выканаўцы аддзелаў і сектароў культурна-масавай і асветніцкай работы ДУК «Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу» г.п.Юрацішкі, в.Бакшты, аграгарадкоў Лаздуны1, Суботнікі, Геранёны, Трабы, Лелюкі, Дайліды і Іўеўскага цэнтра культуры і вольнага часу.

Па рашэнні журы пераможцамі ў наступных намінацыях сталі:

 У намінацыі “Дзіцячы фальклорны калектыў” — ансамбль “Жавароначкі” філіяла аг. Лаздуны 1.

 У намінацыі “Дарослы фальклорны калектыў” —  фальклорная група філіяла аг. Дайліды.

 У намінацыі “Фальклорны інструментальны ансамбль” — ансамбль народнай  музыкі “Вечарынка” філіяла аг. Геранёны.

  У намінацыі  “Народны абрад”  —  фальклорны ансамбль “Крынічка” філіяла вескі Бакшты. 

 Сярод індывідуальных выканаўцаў (сольныя спевы, дуэты) —  Вольга Аўдзевіч і Вераніка Мармыш (адзел па арганізацыіі вольнага часу гарадскога насельніцтва).

 У намінацыі “Лепшы твор вуснай народнай творчасці” —  Сяргей Бабкоў (дзіцячы фальклорны калектыў аддзела арганізацыі і вольнага часу гарадскога насельніцтва).

 Лепшай выставачнай калекцыяй народнага мастацтва прызнана калекцыя  аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры Іўеўскага цэнтра культуры і вольнага часу.

Хотите читать актуальные новости Ивья и Ивьевского района первыми? Подписывайтесь на наш Телеграм-канал по ссылке https://t.me/ivyenews

Ягор Шэмет.  Фото аўтара.