У пачатку ліпеня здаўна адзначаецца свята Купалле. Гэта адно з самых старажытных і, безумоўна, магічных святаў, якое ахутана таямніцай.
11 ліпеня 2020г. у 21.30 аддзел культурна-масавай і асветніцкай работы аг.Ліпнішкі запрашае ўсіх жыхароў і гасцей на свята «Купалле», якое адбудзецца ў аграгарадку Ліпнішкі.
Кожны жадаючы зможа сплесці вянок, вырабіць ляльку «Купаву», прыняць удзел у гульнях, забавах, карагодах, паслухаць купальскія песні.
У праграме: тэатралізаванае прадстаўленне, канцэртна-гульнёвая праграма, купальскія варожбы, забавы.






